АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змены ў КК Матулі 328:галадоўка IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Вячаслаў Сіўчык: “Польскія ўлады робяць памылку”

Вячаслаў Сіўчык: “Польскія ўлады робяць памылку” 17.05.2018
Так сябра руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык каментуе інфармацыю пра тое, што ў Беластоку з’явіцца вуліца імя Зыгмунда Шэндзеляжа, псеўданім Лупашка.

Што такая вуліца з’явіцца, вынікае з рашэння, якое большасцю галасоў прынялі радныя горада. 

Таксама палітык крытыкуе тое, што ў падляшскім рэгіёне нацыяналістычныя сілы штогод ушаноўваюць Рамуальда Райса «Бурага», адказнага за пацыфікацыю беларускіх вёсак. 

Кажа Вячаслаў Сіўчык: 

— Я хацеў бы засцерагчы польскіх палітыкаў далей працягваць гэта рабіць, бо ідэя, напрыклад, Міжмор’я будзе цалкам нерэалізаваная, калі будуць спробы зрабіць героямі людзей, непрымальных для суседніх нацыі. Гэта проста разбурае саму ідэю, з якой выступіў прэзідэнт Польшчы  Анджэй Дуда.

Як дадае палітык, вельмі важна, каб польскія ўлады зразумелі, што ўшанаванне такіх асобаў як «Лупашка» і «Буры» можа перашкодзіць вельмі важнаму міждзяржаўнаму праекту: 

— Я вельмі спадзяюся, што ў Польшчы гэта ўсё ж такі зразумеюць, што гэта не нейкая лакальная памылка, не нейкія лакальныя падзеі, што гэта ўсё вельмі сур’ёзна. Гэта можа перашкодзіць дастаткова сур’ёзнаму геапалітычнаму праекту, дзе магла б быць карысць і для польскай нацыі, і для беларускай нацыі, і для ўсіх іншых нацый краін Трохмор’я, бо мы стаем перад вельмі сур’ёзнай небяспекай, небяспекай Усходу, і тут нельга дазваляць сабе такія крокі, якія не успрымаюцца суседнімі народамі.

Прыгадаем, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда раней заявіў, што хоча стварэння новага міждзяржаўнага альянсу, ідэя якога даўно вядомая пад назвай “Міжмор’я”. Польскі лідар мае на ўвазе стварэнне партнёрскага блоку дзяржаў ад Балтыйскага да Чорнага і Адрыятычнага мораў.



Дата стварэння навіны 17.05.2018

Возврат к списку