АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Малочная вайна: доступ на рынак узамен на геапалітычныя саступкі

Малочная вайна: доступ на рынак узамен на геапалітычныя саступкі
12.06.2018
Падавалася б, кропка пастаўленая, войны спыненыя...

 Гэта было яшчэ ў суботу. А ўжо сёння працяг серыялу аб расийска-беларускіх малочных праблемах і забаронах.

Адной рукой Рассельгаснагляд здымае абмежаванні, другой уводзіць новыя. Усё тлумачыцца санітарнымі нормамі. А ў Минску не крыюць абурэння і не падбіраюць словаў. Пра малочныя рэкі і вайну без берагоў – Сяргей Падсасонны.

Яшчэ ў суботу Масква і Менск падпісалі дарожную мапу аб зняцці абмежаванняў па пастаўках малочкі.

Рассельгаснагляд зрабіў гэта ў дачыненні трох беларускіх прадпрыемстваў: «Баранавіцкага малочнага камбінату», «Ляхавіцкага малаказаводу» ды «Белакту» з Ваўкавыску. Таксама і з некалькіх мясакамбінатаў.

Але адна рука дае, другая забірае. Абмежаванні ўвялі на прадукцыю «Віцебскага мясакамбінату» ды віцебскага «Малака». А яшчэ для шасці прадпрыемстваў увялі ўзмоцнены санітарны кантроль.

«У Расеі ўзялі курс на імпартазамяшчэнне і ўвялі санкцыі супраць еўрапейскіх харчовых прадуктаў. Пад гэтымі санкцыямі яны пачалі рабіць сваё. Яны пачынаюць ужо рабіць свой уласны сыр, называючы яго вядомымі замежнымі маркамі. І, безумоўна, тут для беларускіх вытворцаў вялікія падставы для клопату, непакою», – мяркуе аглядальнік «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў.

Міністр сельскае гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц даў ацэнку, якая дакладна не спадабаецца Маскве:

«Ідзе неабгрунтаванае абвінавачанне з боку адмыслоўцаў «Рассельгаснагляду». Гэта праяўляецца на прыкладзе малочных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў птушкагадоўлі. Я б нават сказаў, што, можа, і падтасоўваюцца вынікі лабараторных даследаванняў».

Міністр прамысловасці і аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі дзеля спынення спекуляцыяў і канфліктаў прапаноўвае стварыць наднацыянальны орган кантролю, які і будзе прымаць канчатковыя рашэнні без палітычнага ўплыву.

«Такі падыход забяспечыць празрыстасць сістэмы ўзаемадзеяння паўнамоцных органаў бакоў і Камісіі пры выяўленні небяспечнай прадукцыі, павысіць аператыўнасць прыняцця абгрунтаваных пастановаў у спрэчных пытаннях, абароніць правы добрасумленных вытворцаў», – заявіў Сяргей Сідорскі.
Але ўжо існуюць органы кантролю і нават суды. Толькі нішто не дае эфекту.
 

Малочныя войны працягваюцца. І сумнеўна, што чарговая структура іх развяжа, пакуль не будзе вышэйшае волі.

«Гэта заўсёды ўспрымаецца як лішні эканамічны рычаг. Мы, так і быць для вас вырашым нейкую чарговую малочную ці любую іншую праблему, а за гэта Масква ўсё часцей і ўсё актыўней патрабуе пэўныя геапалітычныя саступкі», – працягвае Віталь Цыганкоў.

А таму ўсё ўпіраецца ў тое, наколькі ярка будуць свяціць для беларускае малочкі крамлёўскія зоркі.



Дата стварэння навіны 12.06.2018

Возврат к списку