АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Майдан LIVE 10.10.2014 19

Майдан жыў, жыве й будзе жыць, пакуль б'юцца гарачыя сэрцы патрыётоў-украйнцоў. У гэным я ў які ўжо раз упэўніўся падчас апошняй сваёй паездкі ва Ўкрайну на сустрэчу з майданоўцамі, ініцыяваную беларускім боком.

Майдан у кожнай хаце
1-6. Кіеўская кватэра, ад якой нам даў ключы сябра па Фэйсбуку Паўло, сама ўяўляла сабой частку Майдану - наўкол плякаты, шыльды, налепкі, трахвейныя чырвоныя флагі й парваныя выбарчыя бюлетэні, ліхтары, банданы й супроцьгазы, каскі й шлемы самаабароноўца, журналістага, шахтара, байца Правага Сэктару, сьцягі й стужкі нацыянальных колероў, шмат рожных іншых цікавостак, у тым ліку, візыткі Яроша)

Дарэчы, Паўло перадаў колькі дзясяткоў майданоўскіх штук ў якасьці экспонатоў для менскага Музэю Таталітарыму й Салідарнасьці, прыказаўшы, што ў яго яшчэ знойдзецца дабра для колькіх  музэяў і гасьцёў)

майданоўцы
7-11. Майдан не прыйшоў зь ніадкуль, і нікуды ня "зьліўся" і ня "здуўся". Ён проста перайшоў на вышэйшую прыступку. Грамацкія актывістыя й журналістыя й надалей займаюцца сваім, ім працы зараз паболела. Самаабароноўцы й байцы, якія не патрапілі ў Нябёсную сотню", цяпер легальна ўзялі ў рукі зброю, каб абараняць свабоду й незалежнасьць ад расейскіх захопнікоў у шэрагох арміі, Нацгвардыі й дабравольчых батальёноў. Валянтэры займаюцца патрэбамі войска й параненых. Можна сказаць, што Майдан толькі пашырыўся, бо на ягоны бок пасьля расейскага ўварваньня перайшлі й многія ранейшыя актыўныя й пасыўныя супроціўнікі, і тыя, хто раней вагаўся. Але на гэных фотах усе ўкраінцы - майданоўцы. У тым ліку й паранены пад Іловайском камандзер Міхал з дабравольчага баталёну "Данбас", які, дарэчы, асабіста ведаў свайго цёзку-беларуса самаабароноўца Жызьнеўскага, што адным зь першых гэраічна загінуў на барыкадах Грушэўскага. Нашага Міхала ведалі й любілі многія, і выпраўлялі ў апошні шлях усім Майданом.

12. У цэнтры - валянтэрка Тетяна, "Війна й діло".

ніякіх шанцоў
13-14. Каб ані ў кога не ўзьнікала сумніву ці спакусы.

15. Хвілінны фрагмэнт відэёзапісу разповяду Наталі, прадстаўніцы "Валянтэрскае сотні",

для гэрояў АТА
16-19. Украйнцы праводзяць рожныя дабрачынныя аўкцыёны, выставы й флэшмобы, пішуць лісты, зьбіраюць грошы, лекі, вопратку й іншыя неабходныя рэчы для патрэбаў ўдзельнікоў антытэрарыстычнае апэрацыі (АТА) і параненых, творчыя калектывы й поп-групы граюць і сьпяваюць для жоўнэроў на плошчах і ў шпітальных дворыкох, запісваюць рожнапляновыя відэё і ўвогуле ўсяляк выказваюць сваю падтрымку гэрояў АТА.

Украйна
20-29. З патрыятычным ўздымом сустракаесься штохвілінна. Няма "йолкі" -  ёсьць агароджы й платы, балконы й дахі, масты, расьцяжкі на прашпэктамі й нават пад'ёмныя краны.

Хрышчацік
30-39. На Хрышчаціку ўсё так-жа танчаць і сьпяваюць, грае тое-ж фортэп'яно, толькі замест бочак гарыць фаер-шоў. Але, бывае, і шыны дзесь падпальваюць. Калі раптоўна ўзьнікае пільная патрэба і нехта запамятвае пра Майдан.

Эўромайдан
40-42. З Хрышчаціка праз Майдан мы паднімемся паўз помніка ахвярам рэпрэсыяў па Вуліцы "Нябёснай сотні" (былой Інстытуцкай), ператворанай у адкрыты музэй Гэрояў Майдану са сьцяной памяці, шматлікімі экспозыцыямі з сотнямі й тысячамі экспонатоў, асьветленай бігбордамі й шчытамі, і спусьцімся па Грушэўскага да Эўропейскага пляцу, дзе пасярод вуліцы супроць аркі стадыёна "Дынамо" знаходзіцца помнік Міхалу Жызьнеўскаму, беларусу з украйнскім сэрцам.

Па Вуліцы "Нябёснае сотні" трэба рабіць асобны фотарэпортаж, там вельмі шмат фота.

выставы
43-47. На Майдане адноўленая выстава карыкатур, а стэнды трох фотавыстаў, прысьвечаных АТА, фотадоказом расейскіх злачынстваў і ўласна Майдану, нагадваюць колішнія намёты. Каб памяталі.

Міхал Жызьнеўскі
48. Фрагмэнт фота Олены Білозерской. Самаабаронавец Жызьнеўскі ў полі. Упэўнены, ён быў-бы добрым камандзером. 49-50. Да помніка Міхалу падыходзяць і позна ўвечары. На Грушэскага за колькі хвілін я быў шостым.

памятка
І хочаш - не запамятаеш. Дух Майдану тут.


Фота-відэё зробленыя Juraś Navicki.

Тузін малавядомых фота Міхала Жызьнеўскага 13.06.2014 96

Лепшае фота. Партрэт самаабаронаўца.

Украінска-беларуская суполка ў Фэйсбуку, прысьвечаная памяці Міхала, адшукала ў сацыяльных сетках блізу сотні фота- й відэёфайлоў, якія рожным чыном тычацца апошніх дзён жыцьця й сьмерці нашага агульнага мучаніка й гэроя. Зробленыя яны як прафэсыяналамі, так і аматорамі, таму якасьць не заўжды вышэйшая. Аднак гэна ЎСЁ - дакумэнты й сьведкі.
Сёньня мы прапануем вам колькі фота з жыцьця самаабаронаўца Міхала Жызьнеўскага, якія многія бачаць ўпершыню.

Задзяўбло!
1. Задзяўбло!
Фрагмэнт нарэзкі аматорскага кліпу.

З Русланай Лыжычко.
2. Руслана таксама знаходзіла час для Майдану.
Фрагмэнт нарэзкі аматорскага кліпу.

Выконвае
3. Самаабаронаўцы сьпяваюць дзяржаўны гімн Украйны.
Фрагмэнт нарэзкі аматорскага кліпу.

Збор аўтографоў.
4. Міхал зьбіраў аўтографы абаронцоў Эўромайдану. У нас ёсьць фота, дзе ён дэманструе палатно, цалком зьпісанае людзьмі з рожных куткоў краіны.
Фрагмэнт фота.

Рыцар.
5. Фрагмэнт нарэзкі аматорскага кліпу.

Самаабарона.
6. Абаронцы Эўромайдану.
Фрагмэнт нарэзкі аматорскага кліпу.

Груша.
7. За колькі дзён перад тым, як ён літаральна закрыў сваім целам Майдан.
Фрагмэнт фота.

Тыя, каго ён абараняў.
8. Украйна - гэна мы!
Фрагмэнт нарэзкі аматорскага кліпу.

У шыхце.
9. У шыхце.
Фрагмэнт нарэзкі аматорскага кліпу.

Каля /Сьвятошынскага РАЎСу.
10. Самаабарона прыйшла на дапамогу Аўтомайдану, які заблякаваў аўтобусы "Бэркуту" ля Сьвятошынскага РАЎСу.
Фрагмэнт фота.

Перад бурай.
11. Груша шчэ не страляе. Міхал разом зь іншымі самаабаронаўцамі стрымлівае "Бэркут" і актывістых ад сутычкі, ствараючы "нэўтральную паласу".
Фрагмэнт фота.

Магутны Божа.
12. Фрагмэнт нарэзкі аматорскага кліпу.

З усімі матэрыяламі, сабранымі нашай невялічкаю інтэрнацыянальнай групай, вы можаце азнаёміцца ў  суполцы.

Відэё групы

Бонус - дасланыя на днях фота:

За працай.
1. За працай. Гэна - полуавтоматычная зварка. Фрагмэнт фота.

Адна з улюбёных песень.
2. Та нам з тобою своє робити,
Відкрити очі і далі йти!
І зуби сильно стиснувши,
маму ніжно любити
Хто ж тоді, як не ми, брати?!!
чытаць іншыя навіны

Юрась Навіцкі