АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змены ў КК Матулі 328:галадоўка IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Сіняя кніга беларускага алькаголіка 2.0: Бэстсэлер перавыдадзены, пашыраны й перакладзены 06.12.2013

СКБА-2


Год назад, як вы памятаеце, выйшла "Сіняя кніга беларускага алькаголіка" Антона Кулона (як вядома, пад гэтым псэўданімом хаваецца літаратар і палітык Анатоль Астапенка). Яна разыйшлася вельмі хутка – зараз яе ня знойдзеш. І вось сёньня а 19-й гадзіне ў менскай “Галерэі Ў”/Кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзэнтацыя расейскага перакладу кнігі, ці, больш дакладна, яе пашыранай вэрсыі. У імпрэзе возьме аўтар Антон Кулон ды некаторыя героі кнігі.


Матэрыялы з прэзэнтацыі папярэдняга выданьня кнігі ТУТ:
http://www.belaruspartisan.org/blogs/navicki/nezhartonaya-vayna/
Пяць відэёролікоў аб ёй ТУТ:
http://www.youtube.com/user/JurasNavicki/videos

Пачалі з лёгенькага жанру. Бард Андрэй Мельнікоў.

Вечна малады, вечна п'яны. Аўтор кнігі, фізык і лірык Антон Кулон.

Трэндавы пісьменьнік з Гамбургу Альгерд Бахарэвіч.

Адзін з герояў кніг Антона Кулона - былы опэрны запівала Юры Басок.


Шматстаночнік-навуковец Лявон Баршчэўскі.

Паэта-экспэрт па недарагіх харошых вінах Мацей Хокма.





Сябры й паплечнікі, знаўцы і цаніцелі.

Клюб знакамітых алькаголікоў.

Здымаў мыльніцай і жартаваў Juraś Navicki.

Усе відэё ТУТ: http://www.youtube.com/user/JurasNavicki/videos

Прадвесьне, альбо Невялічкая фотасэсыя з Лошыцкай сядзібы 25.02.2013 17

Рабочы назоў "Рамантычны куточак Лошыцы"



Вой, каля млына цьвіла каліна,

Дзе-ж тая дзеўчына, што мяне любіла...




Некаму падабаюцца разборкі гаварыпраўдуноў, некаму - слоўныя перастрэлкі Падгола з Барадачом, хтось любіць пасьмяяцца з "ненагінальнага" зь ягонымі ідыётамі, нехта - пачытаць гісторычныя нататкі, але я дазволю напомніць вам, сябры, што зіма рушыць да свайго законнага фіналу й заклікаю наведаць свае ўлюбёныя месьцейкі прыроды ў ледзь не апошнім зімовым убраньні. Шмат праблем ў нашага Лошыцкага маёнтка, няма ў яго дбайнага гаспадара, дзяржаўныя рэканструктары не сьпяшаюць аднавіць сядзібны дом (дарэчы, мы двохпавярховыя катэджы брыгадай у пяць чалавек будавалі за ДВА МЕСЯЦЫ, а не два гады), іншыя будынкі ўвогуле разбураюцца яшчэ хутчэй, пазбаўленыя дахоў, чатыры гады прадаюць і не прададуць бровар, вялікая частка саду выразаная, а на яго месцы "зеленхоз" зьляпіў сабе халабудішчу з гаражамі. Але гэныя карцінкі я ў нашую кніжку стаўляць ня буду. Хопіць чарнухі! Сёньня ў Лошыцкай сядзібе я буду шукаць адно пазытыў. Далучайцеся)



Альтанка ў старым яблынавым садзе.

Альтанка ў старым яблынавым садзе. У адным з дальніх кутоў маёнтка.



Стары млын (чырвоны).

Стары млын (чырвоны). Пачаток ХХ ст. Здалёк выглядае бы руіны нейкай старажытнай фортэцы.



Стары млын (чырвоны).

Пойма Сьвіслачы.



Стары млын (чырвоны).

Неба бы й не зімовае.



Стары млын (чырвоны).



Над Лошыцай.

Над Лошыцай.



Лаўкі з суцэльных дрэваў.

Лаўкі з суцэльных дрэваў.



Старадаўняя алея на месцы старажытнага паселішча (ІХ-Хстст.). З правага богу ляжаць валуны - мяжа паселішча.

Старадаўняя алея на месцы старажытнага паселішча (ІХ-Х стст.). З правага боку ляжаць валуны - мяжа паселішча.



Рамантычны спуск да ракі.

Рамантычны спуск да Сьвіслачы.



Стары сад.

Стары сад з пакручастымі дрэвамі.



Парэшткі аўтарыі  (касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) ХVIII cт.

Парэшткі аўтарыі  (касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) ХVIII cт.



Парэшткі аўтарыі  (касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) ХVIII cт.



Адноўлены крыж

Адноўлены крыж "Пакутніком за Беларусь".



Адноўлены крыж



Маёнток зь серабранкаўскага берагу.

Маёнток зь серабранкаўскага берагу. Сьвіслач.



Масточак закаханых.

Масточак закаханых.



Відарыс з боку графскага палацу.

У сутоку Лошыцы й Сьвіслачы. Відарыс з боку графскага палацу.



Цяністыя алеі.

Цяністыя алеі.



Палац яшчэ рэстаўруецца, але ўжо прыгажэе.

Палац яшчэ рэстаўруецца, але ўжо прыгажэе.



На бераг ня выйсьці - адразу бягуць амаль што хатнія качкі)

Лошыца. На бераг ня выйсьці - адразу бягуць амаль што хатнія качкі)



Пара маладых. Ну й вам Каханьня й хуткай Вясны!

Сьвіслач. Пара маладых. Ну й вам Каханьня й хуткай Вясны!



Фота: Юрась Навіцкі. 25 лютага 2013 р.


Чатыры пары года 24.01.2013 61

Перакідны каляндар для партызаноў і партызанак)



Серабранскі парк у сінечы.





Галодная пара.







Фрагмэнт неба веснавога.







Вясна на Сьвіслачы.







Жоўтыя палі.







Белай акацыі гронкі духмяныя...







А ліпы адцьвілі...







Сонечная кветка.







Багацьце фарбаў гаспадыні Восені.







Ураджай.







Зачакаліся.







Калядны ранак.



Фота navicki, Серабранка, Менск.


АЙН КАТАВАЛЬНЯ КАПУТ! Эксклюзыўныя й рарытэтныя фота й малюнкі з зачыненага Акрэсьціна. 31.12.2012 4

З годам без катавальні-Акрэсьціна!





Фота Сяргея П'яных.



Кожны, хто хоць раз "адседзеў" колькі сутак ў турме на Акрэсьціна, памятае ейныя перапоўненыя, цьмяныя, брудныя, сьмярдзючыя каморы, халодныя зімой і задушлівыя летам.



Сёлета праваабаронцы (пачынаючы мною й Алесем Макаевым) абвалілі на міліцыю, пракуратуру, суды дождж заяваў, пазоваў, скаргаў на неналежныя умовы ўтрыманьня й катаваньні арыштантоў і затрыманых. З дапамогай Руху За Свабоду, Партыі Беларускі Народны Фронт, Руху Салідарнасьці "Разам" і асабіста Алеся Макаева, а таксама каардынацыйнай Групы За Волю быў зьняты відэёкліп і зладжаны шэраг выстаў акрэсьцінскіх малюнкоў, як у Беларусі, так і за яе межамі. Беларуская рэжысэрка Вольга Мікалайчык зьняла дакумэнтальную стужку«Катавальня-Акрэсціна» [Bramafilm, 2012] , якую за колькі месяцоў прагледзела больш за трыццаць тысячаў карыстальнікоў інтэрнэту.



У выніку катавальня была закрытая на капрэмонт з пераабсталяваньнем камор тэрміном ледзь не на два гады. Таму такога Акрэсьціна, якое мы бачылі раней, больш ня будзе. Група За Волю зрабіла адмысловую падборку фота й малюнкоў, якія цяпер сталі эксклюзыўнымі й рарытэтнымі.





Перад самым рэмонтом. Нават звонку відаць шчарбатая цэгла муроў, абсыпаная плітка "стакана".

 


Фотаальбом й Дэматыватор navicki.





У каморы нават няма рукамыйніка, даводзіцца мыцца пад іржаваю трубой проста над "ачком". Там-жа набіраць "пітную" ваду й мыць посуд. Кубак - адзін на ўсіх. Папера для прыбіральні- газэта.



Фота Сяргея П'яных.



Як ужо казалася раней у гэным-жа блёгу, палітарыштанты там былі пазбаўленыя нават асноўных канстытуцыйных правоў.
1. Нават у параўнаньні з крымінальнымі злачынцамі, яны ня мелі права ані на ліставаньне ці тэлефанаваньне, ані на сустрэчы з роднымі ці харчовыя перадачы, не маглі набыць за ўласны кошт харчоў.

2. Не было радыё ці тэлевізара.

3. Не было спартовых ці разьвіваючых гульняў (добра, хоць камплект шашак зьявіўся быў нарэшце – адзін на ўсей ЦІП).

4. Не было бібліятэкі, кніг, газэтаў, нават дзяржаўных.

5. Немагчыма было ўзяць дазволеныя рэчы са сканфіскаваных у ЦІПе.

6. Немагчыма было чытаць ці пісаць, прычым ня толькі з прычыны недастатковага асьвятленьня ў каморах. Супрацоўнікі міліцыі папросту адбіралі акуляры, адмыслова пазбаўляючы арыштантоў магчымасьці нават абскаржваць незаконныя прысуды, ня тое, што пісаць скаргі на неналежныя ўмовы ўтрыманьня.





Часта ляжаць месца не хапала. Некаторыя спалі на падлозе, іншыя - седзячы, ці па чарзе. За такое ўтрыманьне ў турме арыштанты яшчэ й грошы павінныя плаціць.



Фота Сяргея П'яных.



7. Не было асобнага памяшканьня для паленьня. Палячыя знаходзіліся ў адной каморы з непалячымі, каморы, дзе людзі жылі, елі, спалі, без прымусовае й увогуле дастатковае вэнтыляцыі ператвараліся ў суцэльныя курылкі.

8. Хворыя арыштанты знаходзіліся ў адных каморах са здаровымі.

9. Не было больніцы, дзе хворыя арыштанты маглі-б атрымаць дастатковую мэдычную дапамогу. Турма – ня больніца.

10. Не было дворыкоў, дзе можна падыхаць сьвежым паветрам, пагуляць, заняцца спортам ці проста размяць ногі.

11. Немагчыма было спаць ня толькі з прычыны, што мулка было на голых дошках ці ДГП альбо недастаткова ацяпляліся каморы, але й з-за таго, што па начах не выключалася лямпачка ў вочы.

12. Не было мэблі, ложкаў, пасьцеляў, матрасаў, проста коўдры, рушнікоў, толькі холад, бруд й цемра - натуральны карцэр!





Фотаальбом "Акрэсьцінскія будні" Сяргея П'яных.





Часта не было нават туалетнае паперы. Міліцыянты часта выдавалі для прыбіральні скарыстаную "Советскую Белоруссию" і іншую камуністычную літаратуру. Выкарыстоўваліся нават міліцэйскія пратаколы.



Фота й Дэматыватор navicki.





Калядная ялінка з хлеба, разтрушчаная ботамі маскі-шоў.



Фота navicki.





Калі ІЧУ сяк-так адрэмантавалі, то ЦІП састарэў, як фізычна, так і маральна. Грошай хапіла толькі на эўрарэмонт для міліцыянтоў.



Фота й Дэматыватор navicki.





"Образцово-показательные камеры для демонстрации школьникам."  Насамрэч, у каморах, дзе утрымліваюць вязьняў, вокны сьвятла амаль што не прапускаюць.



Фотаальбом Малады Фронт(Чэхія).





Паўночнае вызваленьне navicki.



Фота каардынацыйнай Групы За Волю й Польскага Радыё.





"Maя торба ўтрымлівае рэвольвэр, выбухоўку, саблю й паўпуда наркотыкоў." Калі-б я не трапляў у турму, там ужо сядзелі маладафронтоўцы - іх садзілі проста за тое, што яны ёсьць. Ніводная з апазыцыйных арганізацыяў не выклікала столькі шалу ў БТшнікоў, МВД-КГБшнікоў і іншых калябарантоў.



Дэматыватор navicki.





Мары вязьняў. У рацыёне палітарыштантоў адсутнічалі неабходныя прадукты.



Фота navicki.





Дуля з хлебу ад штодзённых і шматразовых ператрусоў.



Фота й Дэматыватор navicki.





Самаробныя шашкі, якія падчас ператрусоў камор міліцыянты адбіралі.



Фота navicki.





Мыла.



Фота й Дэматыватор navicki.





Кнігі, якая шматразова адбылі пакараньне.



Фота navicki.





Фота й Дэматыватор navicki.





Калядная хвігурка Сьв.Міколы.



Фота navicki.





"Гатэль", як яго рэпрэзэнтаваў "апошні дыктатар Эўропы", як ён сябе кліча.



Дэматыватор navicki. Фота Сяргея П'яных.





Скарбы палітарыштанта:

1. Папера д/прыбіральні. Яе выдавалі толькі палітычным.

2. Дуля ад штодзённых і шматразовых ператрусоў і голуб.


3. Мыла. Яго выдавалі толькі палітычным.

4. Даміно й кубік д/гульні.



Хлеб. Зубная паста. Працы рожных вязьняў. Фота navicki.





Фота й Дэматыватор navicki.





Кавалак вечка на дзьверы каморы, адламаны палітарыштантом.



Фота navicki.





Пэрсанальная выстава Юрася Навіцкага "Код Акрэсьціна".



Фота БЕЛАПАН, Радыё Свабода, Рух За Свабоду.



Малюнок з выставы.





Ігару Яўсееву й ягоным братанам з бруднае міліцыі прысьвячаецца.





Малюнок з выставы.





Доўгачаканы абед. Маляванае на прозьбу швэцкай тэлевізіі.





Малюнок з выставы.





Малюнок з выставы. Адмыслова д/Бі-Бі-Сі.



Малюнок з выставы. Адмыслова д/Маладога Фронту.





Маляванае на прозьбу Рабочага Фронту.





Маляванае на агульнае карціне на просьбу  БЕЛСАТу.





Турэмныя малюнкі navicki выстаўляліся ў Кіеве й Малыне (Украйна), двойчы ў Менску, у Празе, Варшаве, Тбілісі.



Фота Рух Салідарнасьці "Разам".





З годам без катавальні-Акрэсьціна!



Фота Тацяны Грачанікавай. Каляж.



(с)Усе фота ахоўваюцца аўторскім правам. Распаўсюд вітаецца, але не забывайцесе спасылацца на аўторство, блёг і Беларуспартызан.

"Советская Белоруссия" вачамі замежнага рэпарцера. Прэс Фота. 17.12.2012 10

Угодкам Плошчы-2010 прысьвячаецца.



"Советская Белоруссия" - гэна краіна, дзе жывуць савецкія беларусы, ці, як кольвечы любоўна называе іх начальства, "беларусікі".





Натурапьна, што ў савецкіх беларусікоў усё савецкае, пачынаючы ад галоўнай газэты "Советская Белоруссия".



1. Некаторыя зь іх нават носяць саколкі з савецкім гэрбам і надпісом С.С.С.Р./Лошыцкі, былы панскі, парк - месца адпачынку савецкіх беларусікоў.



2. Яны мусяць ужываць адзіную на ўсіх савецкую мову - расейскую. Некаторыя зь іх карыстаюцца нават царска-расейскай: "ЯРЪ", "БУЛЬБАШЪ".



3. Начальства любіць карміць беларусікоў "вароньяй" каўбасой, бо яна нагадвае беларусіком часы, калі яе рабілі з дэфіцытнай паперы да прыбіральні./ Каўбаса "С.С.С.Р. Как раньше.".



4. Калі ў краіне не хапае мяска, беларусікі мусяць пераходзіць на падножны корм.



5. Яны мусяць хадзіць у "савецкія" крамы.



6. І піць напой з назовам "Советское Шампанское".






Беларусікі маюць савецкія выбары.



1. Добра падпіўшы на тых выбарох, назіральнік можа лёкка схавацца й адпачыць за кветкамі. Камісія яго ня бачыць, ну а сама камісія й увогуле на халеру каму патрэбная!/ Месца, вылучанае для назіральніка на выбарчым участку.



2. Дзеля таго, каб выбаршчыку было зручней кідаць бюлецені, старшыня камісіі робіць у выбарчай скрыні шчыліну паболей./Факт, зафіксаваны
разом з пачакам залішніх бюлеценяў назіральнікамі й сябрам камісіі на адным з выбарчых участкоў .



3. Калі нячэсныя журналістыя дрэнна асьвятляюць выбарчы працэс, то заўжды можна выклікаць АМОН, які выхавае гультаёў./ Сьлед амонаўскага бота на кайстры нячэснага журналіста.



4. Калі кветак недастаткова, то перад назіральнікам ставяць пальму, каб ён паспаў яшчэ. /Сэктар агляду назіральніка.





Часам назіральніка садзяць у іншым пакоі, але дазваляюць задтуль назіраць ў бінокаль, бо выбары ў савецкіх беларусікоў самыя дэмакратычныя ў сьвеце.





1. Начальства беларусікоў зь вялікай пашанай ставіцца да нацыянальных каштоўнасьцяў, напрыклад, да старажытнага гэрбу "Пагоня". Калі яго ўжыць, напрыклад, адзець на шаліку на шыю, як гэнае зрабіла Дружыньніца Плошчы Тацяна Грачанікава, што бараніла ўваход у Дом Ураду 19.12.2010-га, то можна атрымаць бясплатны мянтайскі масаж і пуцёўку на каНАРЫ.



2. Усіх савецкіх беларусікоў, якія любяць чэсныя выбары, расьсяляюць у гатэлі з усімі магчымымі выгодамі, дзе ўлагоджваюць тыднямі, месяцамі ці нават гадамі. Бліжэйшы на фота - Брэвус, далейшы - Хамічэнка./Падчас псэўдавыбароў 2010-га года былі асуджаныя каля 700 чалавет, дзясяткі - на гадЫ.





Міліцыі ў беларусікоў шмат, і яна заўжды з народам.



1. Некалькі аўтобусоў з унутранымі войскамі на Народным Сходзе.




2-3. 18 аўтобусоў міліцыі на Народным Сходзе.



4.  Чорная міліцыя на Чарнобыльскім Шляху.





Сьпецназ рупіцца, каб моладзь не сядзела на голым асвальце, бо можа захварэць./Арышты падчас "ланцугу неабыякавых".





1-3. Беларусікі часта выходзяць на вуліцы й плошчы гарадоў, каб аплядысмэнтамі падзякаваць начальству за посьпехі ўва ўнутранай і зьнешняй палітыцы й эканоміцы./Акцыі "Папляскай дыктатару".



4. Тых беларусікоў, хто пляскае лепей за ўсіх, адзін з галоўных міліцэйскіх начальнікоў, Ігор Яўсееў, катае па горадзе на аўтобусах па некалькі тыдняў./Арышты пляскаючых.





Савецкія беларусікі жывуць заможна, любяць здымаць кіно і амаль кожны мае відэёкамэру./ Падчас  нават дазволеных нешматлікіх акцыяў, напрыклад, рэлігійных "Дзядоў", МВД задзейнічае дзясяткі й сотні агентоў у цывільным для запалохваньня й шантажу ўдзельнікоў гэных акцыяў.





1. Міліцыя беражэ спакой беларусікоў./Апэрацыя "МВД супроць аплядысмэнтоў".



2. Калі становіцца цяжка, афіцэр міліцыі дапамагае пажылому мужчыне несьці сьцяг./Няўдалы незаконны захоп эмвэдам сьцягу Свабоднага прафзьвязу Беларускага. Першамай.



3. Калі беларусіку становіцца дрэнна, міліцыянты носяць яго на руках./Арышты падчас акцыі памяці зьніклых палітыкоў і журналістых.



4. Міліцыі начальства набірае ўсё болей - так рупіцца пра беларусікоў, якім трэба дапамагчы і ў краму зьбегаць, і сьмецьце вынесьць, і кілім выбіць, і жонку прыўлашчыць./Дзясяткі плякатоў з заклікамі йсьці працаваць у міліцыю.





Калі ў "Советскую Белоруссию" прыходзіць чарговы эканамічны ці палітычны крызіс, адразу пачынае штось ўзрывацца, гарэць ці тануць. Месца выбуху на станцыі Кастрыцніцкай.





Савецкія фавэлы беларусікоў будаваць навучылі браты-словяне з Кітаю й Вэнэсуэлы.





1. Калі ў "Советской Белоруссии" становіцца даражэйшым паліва, то начальства не дазваляе беларусіком езьдзіць на машынах, каб не пераймаліся дарагавізнай. Апэрацыя "Стоп - бэнзын!".



2-4. Беларусікі любяць старынныя рускія машынкі, бо набыць машыну не з памыйкі здольнае толькі начальства і ягоныя мільянэры.





1. Начальства цягне  беларусікоў у савецкае мінулае, бо яно жыць ня можа без чэргаў, блату, дэфіцыту й голаду. Вітрына менскага ГУМу.



2. Каб беларусікі не "бясіліся з жыру", начальства часта дае ім паесьці вадкай сьмятанкі.





Начальства беларусікоў любіць савецкія помнікі.



1. Помнік савецкай мэдыцыны ў цэнтры Менска.




2. "Ідзеце ў ж...!" У. І. Ленін паказвае на практалягічнае адзьдзяленьне 3-яй клінічнай больніцы. Помнікі камуністычнаму правадыру, які спрычыніўся да генацыду й этнацыду беларусікоў, стаяць у "Советской Белоруссии" у кожным горадзе, на плошчах, у скверах, парках і нават у дварох.



3. Міліцыянты носяць перад Чарнобыльскім шэсьцем чырвоную стужку, каб іншыя мінакі не заразіліся радыяцыяй ад удзельнікоў акцыі.



4. Савецкі расейскі танк чакае на свой час, каб рушыць на ворага.



5. Інтэрнэт у краіне часта псуецца, а тэлеканалы толькі расейскія, таму беларусіком даводзіцца даведвацца пра навіны ў сьвеце праз старадаўнія савецкія прыймачы.



6. Яшчэ адзін з правадыроў, які ставіў подпіс на растрэльных і рэпрэсыйных сьпісох беларусікоў - Калінін.





1. Ленін, усюдыісны і вечна жывы.



2. Пажылы беларускі дзядзька з камсамольскім значыкам - вэтэран.



3. У "Советской Белоруссии" усё не так, як у іншых. І Новы Год у іх прыходзіць летам.




4. Міліцыя заўжды побач зь беларусікамі.



5. Нават некаторыя шпакі ў беларусікоў савецкія.




6. Кожны з беларусікоў мае права на маленечкі прыватны бізнэс, нават старэнькая бабулька.





1. Беларусікі - мірныя людзі, Але бамбасховішчы свае трымаюць напагатове.



2. Правільная гісторыя для беларусікоў пачынаецца з саветоў, таму іншыя помнікі гісторыі й культуры часта занядбаныя.



3. Савецкае начальства заўжды берагло беларусікоў ад рэлігійнага опіюму, таму бурыла іхнія цэрквы.



4. Таму беларусікі моляцца зараз на вуліцы.






Транспарант у ДК трактарнага завода.



Заўвага: Фатаграфіі й Дэматыватар зробленыя адно рэпарцером Навіцкі.



За сваю валянцерскую працу ў якасьці журналіста-фотарэпарцера Юрась Навіцкі шмат разоў быў звольнены з асноўнай працы, падпадаў пад арышты, зьбіцьці й катаваньні, псаваліся журналісцкія прылады. Толькі за пэрыяд сьнежань 2010-студзень 2012 ён быў тройчы арыштаваны і адзін раз аштрафаваны, двойчы зьбіваўся супрацоўнікамі МВД, былі папсаваныя журналісцкія прылады. За фота з выбарчага ўчастку ён быў звольнены з працы з воўчым квітком.


Думать надо! Лазурные мотивы 10.12.2012 11

В начале декабря официальное информационное агенство БЕЛТА сообщило, что британская компания INSTID разработает до конца 2012 года бренд Минска. Первым видимым результатом для минчан должно стать появление логотипа и фирменного стиля города. Также британская компания создала фирменный аромат города и планирует утвердить список "минских" блюд, которые будут доступны по невысокой цене.



Фирменным цветом Минска определен лазурный или так называемая "Минская лазурь". Представители общественного совета уже успели одобрить концепцию визуального стиля бренда Минска, который призван подчеркивать стремление города к инновациям и ассоциируется с системной платой компьютера.



Графический символ планируется использовать на различных носителях: от открыток и пакетов до дорожных указателей и общественного транспорта. Визуальный стиль города ориентирован одновременно на жителей Минска и его гостей, в том числе иностранцев.



Новый бренд, в частности, вид "символа Минска" и его слоган "Думай, Минск" уже подвергся целому шквалу критики в Интернете. Пользователи утверждают, что сам графический символ, ровно как и сочетание цвет-слоган, как минимум, не оригинальны, и в подтверждение плагиата британской компанией предъявляют паттерны со стоков и подобные логотипы, например логотип Лондона.

Использованные логотипы.



Мне лично кажется, что если логотипом беларуской столицы действительно является слоган "Думай, Минск", то логичнее было бы размещать подобные заказы у нас в стране. Вон сколько у нас дизайнеров: сотни жаб появились спустя пару дней после публикации. И, чтобы не обвинили в плагиате меня, выставляю жаб только авторских)))

Символы Минска.

Символы Минска.





Божественные символы Минска.

Божественные символы Минска.





Вкус и аромат Минска.

Вкус и аромат Минска.





С наступающим Годом бережливости!

С наступающим Годом бережливости!





Альтернатива английскому

Альтернатива английскому "вырвиглазу" - минский позитифф.





Гламурь или Зефирь?

Гламурь или Зефирь?



"Минская гламурь", авторский проект navicki.







P.S. Логично задать вопрос, какой логотип предложил бы я, спасибо.



Символ у Минска есть - его защитница Матерь Божья.



Цвета известны: белый и голубой. Никаких технически-химически-ядовитых искусственных лазурей-гламурей.



Минск, конечно, никакой центр Европы. Но он хотя бы один из центров на постсоветской территории. Причём, географически к Европе ближе всех. Минск, при желании, мог бы, наверное, повести к цивилизации, если не СНГ, то, хотя бы, Беларусь.



FOLLOW MINSK





FOLLOW MENSK!


Першы сьнег 30.10.2012 4

Напаўжартоўная партызанская фотасэсыя зь Серабранкі (12 фота).


Партызанскі сьняданок. Рыбалка.


Партызанская сьцяжына. Лес-бацька.


.
Партызанская фортэца.


 
Партызанскі абед.


 
Партызанскае поле.


Партызанскі гушчар.


Партызанскі дом.


Партызанскі дэсэрт.



Партызанскія сьлёзы.


Партызанскае золата.


Партызанскія яблычкі.



Партызанскія кветачкі.



Восень у Серабранцы (27 фота) 25.10.2012 6

[B] Гэна не адмысловая сэсыя. Мімаходзь зьняў на мыльніцу. [/ B]

[B] Пасьля дажджу. Бабіна лета. [/ B]


[B] Халоднае неба. [/ B]


[B] Рок-эн-рол [/ B].

[B] Самотнае качанё. [/ B]


[B] Залатая восень. [/ B]


[B] Вясёлыя арабіны. [/ B]


[B] Сьвіслач у Сярэбраным Лагу. [/ B]


[B] Ёсьць у графскім парку чорны стаў ... [/ B]


[B] Вечаровы шпацыр. [/ B]


[B] Сутунее. [/ B]


[B] Каліны чырвоныя гроны. [/ B]


[B] Хто куды. [/ B]


[B] Берагі. [/ B]


[B] Прасьвет. [/ B]


[B] Халоднае неба. [/ B]


[B] Сацьмелае золата. [/ B]


 
[B] У маёнтку. [/ B]


[B] Дзікі глог пад вокнамі. [/ B]


[B] Браты. [/ B]


[B] Грамада. [/ B]


[B] ТуманЫ, туманЫ ... [/ B]


[B] Стары клён ... [/ B]


[B] У ночы. [/ B]


[B] Лістапад. [/ B]


[B] Падае, падае, падае, падае лісьце ... [/ B] [B] Хай, затое стаў празрыстым сьвет ... [/ B]


[B] Маскхалат і сукня. [/ B]


[B] Вечар на трамвайным кальцы. [/ B]




Код мазаіка, альбо Як да Сірожы прыйшло прызнаньне. 15.10.2012 3

Праўдзівая гісторыя, якой магло й ня быць.



Дзяцінства ў Сяргея Маткова было ня вельмі. Нарадзіўся ён на рабочай ускрайне, зачаты быў у п'яным куродыме. Назвалі модным тады ў шырокім завадскІм асяродзьдзі ймём сялянскага паэты, творы якога вывучалі ў вячэрняй рабочай школе. Нават прымаўка была: што ні рожа, то Сірожа. Ня вельмі было ймя. І прозьвішча не задалося.

У школе зь Сяргеям ня вельмі сябравалі. Хлопец быў ціхі, трымаўся асобна, каб ня надта сьмяяліся. Мала дапамагала. Мянушку яму ў школе далі "Моця", часам увогуле клікалі "Моця - забітая жэншчына Вастока". Дзяўчаты насьмешліва звалі "Сірожа". Не любіў Сяргей дзевак.

Навукі Сяргею даваліся ня вельмі. Ён чамусьці часта рабіў памылкі ў словах. Мог нават сваё нелюбімае прозьвішча напісаць калі-небудзь "Мадков". Добра, падсадзілі да Дзімкі Шпака, у якога можна было сьпісаць. Даводзілася, высалапіўшы язык і скасавурыўшы вочы, пасьпяваць за таварышам па парце. Праўда почырк у таго быў ня вельмі. Таму, калі Дзімка пісаў дыктант на пяцёрку, Сяргей атрымліваў траяк, а ўжо калі, ня дай, Божа, на чатыры... Не любіў Сяргей навукі й Дзімку.

Сачыненьні нашаму герою ня вельмі ўдаваліся. Ужо першае было адзначанае настаўніцай расейскай мовы й нават зачытанае перад клясай: "Я устаю рана мыю морду и пашол у школу". Усе сьмяяліся, быццам ня робяць тое-ж самае. Сачыненьні Сяргей пісаў коратка, каб менш кпілі з памылак й "вабшчэ". Але ўсё роўна чапляліся. Вось зачытвалі сачыненьне "Как я правёл этим летам": "Этим летам мы с батькай ездели у себир", дык настаўніца пачала пытацца, куды ў Сібір, а ён ня здолеў адказаць. Не любіў Сяргей надта разумных.

У школе Сяргея прызнавалі ня вельмі, а дзеўкі ўвогуле аббягалі бокам. А па-ранейшаму хацелася прызнаньня. У восьмай клясе, у сачыненьні на вольную тэму, пра Сібір ён пісаць ня стаў. Напісаў, нібы як езьдзіў у вёску да бабулі, то меў ізврашчонный сэкс за калгасным клюбам з адной дзеўкай. Замест павагі яго высьмяялі.

Вось ужо й выпускныя экзамены. Сяргей перапароў купленыя ў старшакоў шпоры і адпаведнай тэмы не знайшоў. Давялося, як заўжды, прасіць Дзімку, хоць і не любіў таго. Надта разумны той Дзімка. Хай пасабляе. Той, пачухаўшы патыліцу й пагартаўшы лісьцікі, прыраіў пісаць на вольную тэму "Моя любимая книга". Пішэ, маўляў, "Моя любимая книга - "Иван Грозный - собиратель земель русских"" і надалей перапісвай сваю шпору "36,4-летие освоения целины". Так Сяргей і зрабіў. Атрымаў траяк, пасьведчаньне аб сканчэньні васьмігодкі і запомніў на ўсё жыцьцё правіла: упісаў у любую белібярду вядомае ўсім імя - і прыйдзе посьпех!

З далейшай адукацыяй у Сяргея нешта не задалася. Чаму яго не прыняли, невядома, але пазьней ў школу вярнулася Моціна заява, якую перад усёй школай зачытаў сам дырэктар: "Директару страительнаму технику прашу принять миня вус." Дзімка зь Сяргеям "вус" не пайшоў.

Так разыйшліся шляхі былых сяброў. Дзімка Шпак паступіў ва ўнівэр і "Малады Фронт", а Сяргей паехаў у вёску і напісаў яшчэ адну заяву. Цяпер у КГБ. У КГБ яго чамусьці не ўзялІ, але на ўлік паставілі. Прыраілі, каб яшчэ штось напісаў. Сяргей знайшоў свой лепшы школьны твор пра ўяўны вясковы сэкс, напісаў зьверху шапку: "ВладИмиръ. Уникалная исторея пра преключение Малдафронтавки у беларусее" і адаслаў. Празь нейкі час "исторея", перакладзеная на беларускую мову й крыху падпрацаваная, зьявілася ў Нашай Ніве. Дарэчы, сталася бэстсэлером. А раней не ацанілі.

Усе ймёны выдуманыя, а супадзеньні выпадковыя.

Нежартоўная вайна 26.09.2012

Матэрыял падрыхтаваў Juraś Navicki. Фота й малюнкі аўтора.

Гэную праблему грамацтва звычайна імкнецца абыйсьці бокам - каму прыемна корпацца ва ўласных заганах?
                                                                   
***

А хто ня пье???
Рытарычнае пытаньне. Мастацкая стужка "Покровские ворота".

Дзякуючы каму шмат у чым я кінуў піць? Дзякуючы таму-ж Караткевічу, Стральцову, Сысу. Я бачыў, да чаго гэта можа прывесьці. Ідучы ў офіс праз вагзал, спыняюся, калі бачу пьяных, страшных бамжоў. Кажу сабе, што не хачу такім быць.
Адам Глёбус. Інтэрвію.  

Выпівалі мы ў камандзе? Ну так, здаралася. Я выпіваў, Пракапенка – здаралася, Кандрацьцьеў – можа, крыху гарэзіў, Пудышаў – была справа. Атрымліваецца, Малафееў, Пудышаў і Пракапенка...
Эдуард Малафееў, успамінаючы менскае “Дынама” ўзору 1982-га году.  

З такой, мякка кажучы, непрыгожай, сацыяльнай зьявай, як ледзьве не татальнае пьянства, мне, як тутэйшаму жыхару, даводзіцца сустракацца штодня. Асабліва летам.  
Вось цэлая пьяная кампанія, сем чалавек, сварыцца з тутэйшымі жанкамі за сваё "месца пад сонцам", то бок пад маім вакном, і сагнаць іх адтуль здольнае толькі драбаценьне помпы кампрэсара й адбойнага малатка ямачных рэмонтнікоў. Я называю іх "каралямі памыек і зассаных пад'ездоў".
Вось іду з рынку з торбамі, абганяе маладая пара, на бягу сілкуючыся "харошым-недарагім". Вось працоўнік ЖЭСу ўлучыў хвілінку, прысеўшы сярод двара, каб высмактаць запаветную "Вермуть".
Вось у закуце за крамай ці за трансфарматарнай будкай цэлая гурма пітухоў цэдзіць проста з гарла аднае пляшкі ўлюбёнае "Панское" - самае таннае ў раёне "бырла".  
Вось проста на сьцежцы ў калюжыне нямаведама чаго ляжыць, відавочна, зусім не на працы прысталы чалавек. "Паднімайся, бо патруль ухопіць! (Патруля тут і разу ня бачыў.)"  "А мне пох..."
Вось трох сядзяць пад галубятняй ці пад плоцікам дзіцячага садку, трымаючы ў руках плястыкавыя келіхі са сьветла-жоўтай вадкасьцяй.  
Вось за рагом 15-ай школкі трох займаюцца сэксам. Паміж ног стаіць, як вы думаеце, што? - недапітая пляшка зь легендарным "пладова-выгадным"...

Але-ж гэна толькі меншая частка, тое, што навідавоку. З побытавым, сямейным, кватэрным піцьцём "бырла" сустракаецца ня кожны. Да таго-ж, паводле дадзеных Белстату ў агульным аб'ёме спажываньня алькаголю палову складае гарэлка, а яна, як вядома, патрабуе іншых умоваў, то бок падвалоў, пад'ездоў, трансфарматарных будак ці бытовак. Прынамсі, пра бытоўкі. Ніхто, пэўна, так шмат ня пье, як будаўнікі, бо ўмовы дазваляюць схавацца ад начальства. Адсюль і траўматызм, і сьмяротныя выпадкі на вытворчасьці.  
 
Выбары скончыліся, можна крыху й разняволіцца. 24.09.2012.
                                              ***

Добра быць ні бацькам і ні сынам,
I ні дзядзькам, і ні братам быць.
Анікому нічарта не вінным
Жыць у краме,    у адзьдзеле вінным,
Дзе ў чарзе - уся радня стаіць.
Уладзімер Някляеў. Вершы.

"Разбудуем хлявы ў палацы, навядзем у адстойнікох шык..."
А у вёсцы лясной Габітацыя на сем баб адзін пьяны мужык...
Алесь Наркевіч. Песьні на ўласныя вершы.  

Усе пад'ём! Ну что, алкаголікі, хуліганы, хішчнікі (так міліцыянты называюць дробных злодзеяў), зноў патрапіліся? (Далей ідзе паасобнае пералічэньне заслугаў кожнага заўсёдніка.) Навіцкі, выйдзеце сюды, калі ласка. Вось паглядзеце на чалавека: можа ён тысячу разоў мае рацыю... можа, наадварот, але ў яго ёсьці нешта за душою, ідэя якаясь. А вы што такое? Што ў вас ё? Скраў-выпіў-у вязьніцу? Пьяныя, абассаныя... Якія дзеці ў вас могуць быць??? Тьху, пазьнішчылі ўсей генафонд краіны...
(Паводле дадзеных Мінздрава на 9,5 мільёнаў насельніцтва не хапае мільёна мужчынаў.)
Начная выхаваўчая праца ў гарацкім адзьдзеле міліцыі.

Вядома, алькагалізм патрабуе зашмат грошай, а дзе іх браць? Хвароба прымушае аматароў моцных і ня вельмі напояў ісьці на крадзеж дзяржаўнай альбо асабістай уласнасьці, а гэна - наўпроставы шлях у калёнію ці турму. Нават у "прадбаньніку" калёніі, на Акрэсьціна, алькаголікі складаюць большасьць тамтэйшых абываталяў. Іх адразу можна пазнаць па скрыўленых насох, па шматлікіх драпінах і шнарох, набытых у бойках з таварышамі па пляшцы. Сваеасаблівы такі кантынгент.
 
Частка галерэі партрэтоў акрэсьцінскіх тубыльцоў. 2011-2012. З выставы "Код Акрэсьціна", 2012. Турэмныя малюнкі.

                                               ***

Кожны жыхар Беларусі, ад немаўляці да старога, выпівае 50 бутэлек гарэлкі за год.
Галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксей Аляксандраў. Інтэрвію. Кожны пяты чалавек у краінах СНД памірае ад ужываньня алькаголю. СААЗ.  

Паводле  дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у рэйтынгу краінаў, жыхары якіх пьюць найбольш, Беларусь стабільна займае 9-10-е месца. Жыхар нашай краіны, старэйшы ад 18 гадоў, выпівае ў сярэднім больш за пятнаццаць (15,13-15,26) літраў абсалютнага алькаголю (альбо 12 літраў на душу насельніцтва), што ў два с паловай разы больш за сярэдні глябальны паказьнік (6,1 літра алкаголю). Па стандартох СААЗ крытычным для здароўя нацыі зьяўляецца спажываньне 8 літраў алькаголю на кожнага жыхара краіны, старэйшых ад 18 гадоў.   СААЗ таксама адзначае, што ў бюджэце шэрагу краін, напрыклад, у Малдове, Ізрайлі, Харватыі ці ва Ўкрайне, закладзены адмысловы разьдзел па лячэньні ад алькагалізму, а 126 краін нават фармальна праводзяць праграмы лячэньня ад злоўжываньня алькаголю.
 
Нічога не мяняецца. Фота 2010-2012.  

                                             ***

У 90-х усе бухалі, асабліва на расейскай сцэне. Я кінуў піць, бо ўсё выпіў, мне стала проста нецікава. Я ўпаў на самае дно ды паглядзеў што там наўкол. І напісаў нават пра гэта кнігу — "Памаранчавыя дзьверы". Нехта зь сябраў афіцыйнага Саюзу пісьменьнікоў прачытаў яе ды сказаў, што яе нельга выдаваць.
Лэсьлі Ножык, "Gods Tower". Інтэрвію.  

Читаю Ж. Назаралиева, «Избавь и прости». "Доктор Жизнь", "человек в черном", "ледокол" - так в мире называют человека, открыто заявившего, что героиновая наркомания и алкоголизм излечимы...
Iya Kaponirova, псыхоляг. Фэйсбук.  

Чаму кніга "сіняя"? А чаму не? Ёсьць-жа ў брудных судзьдзяў і міліцыянтоў "чорная кніга", у расьлін і жывёл "чырвоная", дык чаму ў алькаголікоў не павіна быць "сваёй" кнігі? Пад колер уласных насоў)))
Іван Чацьвярцінкін. Інтэрвію.  

Галоўная праблема алькагалізму, як мне здаецца, хаваецца ў тым, што ў грамацтве, дзе спажываньне алькаголю — гэна сацыяльная норма, абсалютная большасьць людзей, якія выпіваюць, катэгарычна не жадае прызнаваць сябе хворымі на алькагалізм і зьвяртацца па дапамогу, у тым ліку й мэдычную. Такім чынам, патрэбны быў прэцэдэнт, прычым пажадана было-б, каб прыклад паказаў нехта са знаных людзей, які карыстаецца нейкім аўтарытэтом у грамацтве.  Таму, калі я даведаўся быў, што мой стары знаёмец, пісьменьнік Анатоль Астапенка, напісаў аці ня першую на літаратурнай прасторы Беларусі аўтобіяграфічную (не мастацкую) кнігу пра тое, як ён выйшаў на сьцяжыну вайны са сваёй ўласнай хваробай і здолеў яе перамагчы, я палічыў гэна падзеяй, вартай пільнай увагі з боку грамацтва.

На прэзэнтацыю "“Сіняй кнігі беларускага алькаголіка”, каб падтрымаць Анатоля (альбо Антона Кулона, былога фізыка) прыйшло шмат сяброў, якія, не хаваючы вачэй, распавядалі пра свой досьвед змаганьня зь зялёным зьміем і зладзілі нават невялічкую сцэнку, дзе ролю "Сіняй Кнігі" (пэўна, каб адразу палюбілася, што ня пье) заграла паэтэса Аксана Спрынчан, а ролю Белай гарачкі, ня менш натуральна (відаць, каб усе ўпэўніліся, як непрыгожа выпіваць) - паэта й перакладчык Сяржук Вераціла, які падарыў герою рондаль салоных груздоў у якасьці ўзнагароды. Калегі жартам пачыталі вершы на "сараматлівую" тэму, Алесь Камоцкі сьпяяў колькі песень. Карацей, вечарына ўдалася. Малачына й аўтор: перамог двойчы - і хваробу, і сябе, калі згадаў пра гэную зусім не жартоўную вайну. Добры прыклад грамадзе.
 
Клюб знакамітых алькаголікаў. У кожным жарце ёсьць доля жарту, астатняе - праўда. І часта - горкая.

Алькагольная залежнасьць – сур’ёзнае захворваньне, алькаголік – гэта ня нейкі там чужы, сьметнікавы бомж, а ваш бліскі сябра, ваш знаёмы пісьменьнік, мастак, славуты рок-музыка ці оперны спявак. А мажліва – гэта вы.
Анатоль Астапенка. “Сіняя кніга беларускага алькаголіка”.

/>

Тыдзень салідарнасьці 16.09.2012 2

Прайшоў першы тыдзень Маратона салідарнасьці з палітвязьнямі. Ці ня стане ён і апошнім?
Аб гэным мы й пагутарылі з адной з арганізатароў Маратону, Ганнай Шапуцькай.

Юрась Навіцкі: Ці плянуеце Вы працягваць свае акцыі надалей?

Ганна Шапуцька: Канешне будзем, бо патэнцыял Марафону вельмі высокі і трэба яго абавязкова выкарыстоўваць.

ЮН: Відавочна, што кульмінацыя акцыі прайшла - гэна быў, адназначна, выступ акустычнай групы "Крамбамбуля". Дык аці мае сэнс працягваць Маратон, які болей не зьбярэ ані людзей, ані грошай? Цікаўнасьць да акцыі згасла ды й рэсурсы андэграўнда ня надта вялікія.

ГШ: Я катэгарычна з Вамі ня згодная. Усё цалком наадварот. У нас яшчэ шмат плянаў, задумак. У аўторак адбудзецца выступ вядомага музыкі, шоў-мэна легендарнага Аляксандра Памідорава. Крыху пазьней мы хочам зрабіць вечар салідарнасьці былых палітвязьняў зь сёнешнімі, вечар салідарнасьці маладых паэтаў з палітвязьнямі, хацелі-б, каб да нас далучыліся й беларусы замежжа і мы разам зарганізавалі-б канцэрты Салідарнасьці ў Варшаве, Вільне, Кіеве, Чэхіі й г.д. Але-ж для гэтага нам трэба больш моцная падтрымка ўсіх неабыякавых людзей, усіх беларусаў, як тут, на Радзіме, так і па-за яе межамі. Трэба, каб тэма палітвязьняў сталася самай галоўнай тэмай сучаснасьці.

ЮН: Чаму вашыя акцыі так ані разу не наведала ані адна знакавая фігура беларускай палітычнай апазыцыі, апроч Міколы Дземідзенкі з "Маладога Фронту"? Ці зварачаліся да некага зь лідэроў асабіста?

ГШ: Чаму не прыходзяць нашыя палітыкі, грамадскія дзеячы? Мы запрашаем усіх, а асабіста толькі выступоўцаў. Палітыкі – частка грамадства, такія ж людзі, як і мы з вамі, і я ўпэўненая, што яны павінныя прыходзіць самі, сядзець побач з людзьмі, адчуваць іх энергетыку, тады і людзі будуць іх па-іншаму ўспрымаць, людзі заўважаць і зробяць для сябе вывады. Нядаўна Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі БНФ, прыходзіў на канцэрт Андрэя Мельнікава і інш., спадзяюся, што й астатнія самі далучацца без асабістага запрашэньня.

ЮН: Вы здолелі працягнуць даволі доўга, цэлы тыдзень, зараз перапынак - час падвесьці рахунак, абмяркаваць памылкі. Падзялецеся ўражаньнямі, што было добра, што кепска, зь якім вынікам вы падыйшлі да выходных?

ГШ: Уражаньні самыя станоўчыя. І назва нашаму Марафону пасьля канцэрта Зьмітра Вайцюшкевіча знайшлася вельмі трапная: "Разбуры Турмы Муры". Сваёй акцыяй мы мацуем хвалю салідарнасьці ў нашым грамадстве. Канешне, не ўсе адбываецца так, як хацелася-б. Я маю на ўвазе, што большасьць людзей прыходзіць паслухаць сваіх улюбёных артыстоў -  і падтрымаць палітвязьняў. А павіна быць наадварот - выказаць падтрымку палітвязьням і паслухаць улюбёных артыстоў. Трэба разглядаць гэты Марафон, як падтрымку ня толькі з боку музыкаў, творцаў, але-ж у першую чаргу гэта - акцыя салідарнасьці нашага грамадства з палітвязьнямі.

Не хапае інфармацыйнай падтрымкі з боку СьМІ. Хацелася-б, каб пра Марафон Салідарнасьці людзі маглі чуць штодня, каб газеты, сайты больш актыўна друкавалі інфармацыю пра гэтую падзею. Крыху здзіўляе сёнешняя пазыцыя рэдактароў СьМІ. Лічу, што ім таксама трэба вучыцца быць салідарнымі!

Зразумела, што нехта баіцца, нехта ня мае часу, нехта думае, што нічога не дапаможа і г.д. Але-ж галоўнае зараз – вызваліць нашых палітвязьняў. І тут трэба ахвяраваць - і часам, і адкласьці справы, і перамагчы свой страх. Нас павіннае быць шмат.

ЮН: Посьпеху вам у любым выпадку.


У акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі ўжо прынялі ўдзел навукоўцы, паэты, музыкі, сьпевакі, мастакі, палітыкі й фільм Вольгі Мікалайчык "Палітвязьні". Гэна Леанід Лыч, Лявон Вольскі, Славамір Адамовіч, Аляксей Галіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алег Гарус, Мікола Дземідзенка, Павал Аракелян, Алесь Пушкін, Алесь Наркевіч, Зьміцер Бартосік, Андрэй Мельнікоў. У офісе, дзе адбыўся тыдзень Салідарнасьці, адначасова праходзіць і выстава гераічнай тэматыкі вядомых беларускіх мастакоў.
Фота Навіцкі.

Маратон салідарнасьці 11.09.2012 9


А 18 гадзіне 10 верасьня 2012 року ў Менску стартаваў Маратон Салідарнасьці - цыкль музычна-паэтычных імпрэзаў у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Распачалі яго знакаміты бард Свабоды Зьміцер Бартосік і былы палітэмігрант і палітвязень беларускіх турэм паэта Славамір Адамовіч, аўтор вядомага зараз на ўсей сьвет верша "Убей президента".

Тут відэё першага дня:

Зьміцер Бартосік: Шторм. http://www.youtube.com/watch?v=GfsysKs7o1k&feature=plcp
Славамір Адамовіч: Аптымістычныя радкі ў верасьні. http://www.youtube.com/watch?v=UniEjtS0TWI&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Угнаеньні. http://www.youtube.com/watch?v=xH7bAC7SLEs&feature=plcp  
Славамір Адамовіч: Мы дзеці "чыстага гораду".  http://www.youtube.com/watch?v=92uSPuL5GVw&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Кальварыйскія могілкі. http://www.youtube.com/watch?v=Q6wz8cUxxlY&feature=plcp
Славамір Адамовіч: Што такое вайна. http://www.youtube.com/watch?v=r38qsF8yWaU&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Гандураскі сэрыял.  http://www.youtube.com/watch?v=MftR0erP6l8&feature=plcp
Славамір Адамовіч: Дажынкі-2009. Перапішчыца. http://www.youtube.com/watch?v=hLZokiWuAxY&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Карáкас, мой солнечны горад... http://www.youtube.com/watch?v=GJD_VojZhyM&feature=plcp
Славамір Адамовіч чытае свае вершы. Ля сіняга-сіняга мора... Патаемныя думкі беларускага эмігранта новай хвалі. http://www.youtube.com/watch?v=V4_6vvaKKWY&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Славаміру Адамовічу прысьвячаецца. http://www.youtube.com/watch?v=S38xy4g59iI&feature=plcp
С.Адамовіч: Напярэдадні. З.Бартосік: Горадня, 1795. http://www.youtube.com/watch?v=0zGU9JHJJ8Y&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Пра чыстую любоў.  http://www.youtube.com/watch?v=wtEkvdnnu1U&feature=channel&list=UL
Славамір Адамовіч: Беларускай моладзі. http://www.youtube.com/watch?v=-D5H5GHDLhY&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: Сэксуальная рэвалюцыя. http://www.youtube.com/watch?v=uFQEH5URTV0&feature=plcp
Славамір Адамовіч пра сваё зьняволеньне. http://www.youtube.com/watch?v=PvhvBdVnuRU&feature=plcp
Зьміцер Бартосік: У "Ракаўскім бровары".  http://www.youtube.com/watch?v=tPzGhNnl9TE

Чыстыя вуліцы 21.08.2012

"Чыстыя вуліцы" - фотапраект navicki, у працяг тэмы "Мастацтва пралетарскае й дзяржаўнае". Зробленае ў Серабранцы - зробленае зь любоўю)


ZАБОРШЧЫНА


Спытайце мяне, а ці люблю я "Дынама"?


ФКДМ? Маляры супроць!


Казімер Малевіч: Гэна пэцкалі, а не мастакі(((


Чыстыя вуліцы? Не, ня чуў) І нават ня бачыў)))
Падборкі фота, зробленых у сакавіку-жніўні 2012-га на вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, прашпэкце Ракасоўскага, Менск. Гэна ўсяго толькі чвэрць Серабранкі. Я сьвядома не фатаграфаваў роспісы, якія былі бачныя нават проста праз вуліцу.

Мастацтва пралетарскае й дзяржаўнае 17.08.2012 3

Падборкі фота, зробленых у сакавіку-ліпені  2012-га на вуліцах Малініна, Якубава, Пляханава, прашпэкце Ракасоўскага, Менск.


Гоп-графітысты ў менскай Серабранцы асабліва актывізаваліся ўвёсну гэнага года. Ведаю тое дакладна, бо працуючы ў чэрвені мінулага года над праектам “Чыстыя вуліцы, альбо Беларуская яма”, у такой масавасьці арт-стрыт-вандалізму ў раёне яшчэ не назіраў. Даволі рэдкія выявы тыпу надпісу “Жыве Беларусь!”  у  хуткім часе роўненька зафарбоўваліся гарацкімі службамі, якія пільна сачылі за ідэялягічна выверанай чысьцінёй горада (у тым ліку, за адсутнасьцяй апазыцыйных улётак і графіці), зарошчвалі пустэчы канюшынай зь вянку постсавецкага гэрба і стваралі клюмбы ў колерох сталінскага сьцяга.


Але сёлета ўжо ў сакавіку-красавіку пралетарскія мастакі добрым тэмпам пачалі засяваць СВАІМ “разумным, добрым, вечным” серабранскія платы, закуты, падваротні, гаспадарчыя забудовы, электраскрынкі, а потым ужо нават і сьцены дамоў, маркетаў, шапікоў “Союзпечати” І прыпынкоў грамацкага транспарту.



Цікава, што гэным  разом гарацкія дворнікі-жандары гэнткім-жа масавым парадком, ня тлумячы голаў, пачалі зафарбоўваць згаданыя роспісы рожнакаляровымі ПЛЯМАМІ. Нават ня маючыся пільна падабраць колер фарбаў да сьцен, яны размалявалі сьцены так, што іхная праца пачала нагадваць палотны беларускага мастака-супрэматыста Казімера Малевіча, лепей сказаць, ягоныя нязграбныя копіі. За такое падабенства тутэйшыя мастацтвазнаўцы й журналісты ўжо ахрысьцілі творы жэсоўскіх маляроў “фундамэнтальным супрэматызмам”, скарочана ФУПРЭМАТЫЗМАМ. Ну што-ж, гэна таксама свайго роду мастацтва.



У якасьці відэёілюстрацыі прапаную забачыць кароткі адрэзак усё той-жа вуліцы Пляханава. Фота й відэё зробленыя аўтором, у СМІ публікуецца ўпершыню.

30-га красавіка – апошні дзень выставы турэмных малюнкаў у сядзібе БНФ 30.04.2012

"Код Акрэсьціна/турэмныя малюнкі" - мая першая і, спадзяюся, апошняя пэрсанальная выстава падобнага кшталту. На ёй прадстаўленыя дзевяноста два малюнкі (частка зь іх каляровыя), выкананыя ў якасьці ілюстрацыяў да дзёньнікаў і зробленыя аўтарам гэных радкоў непасрэдна ў турэмнае каморы. Згаданыя малюнкі невялічкімі часткамі ўжо прэзэнтаваліся на выставах у Менску*, Варшаве*, Празе*, Кіеве** і Тбілісі**, публікаваліся газэтамі, сайтамі й нават трансляваліся трыма тэлеканаламі, віселі на Бэсттудэй. Ру, удзельнічалі ў конкурсох (у двох - кампаніяў "Сыходзь!" і "Ня бойся!" - перамаглі), перапошчваліся і нават набылі даволі папулярнасьці ў дэмакратычным асяродку, але такой колькасьцю (амаль што ўсе) і самастойна - прэзэнтаваныя былі толькі зараз. Можна сьмела сказаць, што падобная вялікая экспазыцыя турэмнай тэматыкі выстаўляецца ўпершыню на ўсёй пастсавецкай прасторы.
*у рамках выставы "Салідарнасьць"
**у рамках фэстывалю "Беларуская Вясна-2011"



Выбітнасьць Выставы яшчэ й у тым, што малюнкі да яе рабіў журналіст, блёгер, фатограф-хранікёр, якому давялося ўзяць у рукі асадку замест адабранай бруднымі эмвэдамі фотакамэры. Таму дэвізам Выставы зьяўляецца фраза: “Тое, што нельга сфатаграфаваць, можна нарысаваць".



Справа ў тым, што цягам усяго аднаго году  (з 19.12.10. – 19.12.11.) мне давялося на сабе адчуць “бесстароннасьць” менскіх судзьдзяў ажно чатыры разы – выкананьне журналісцкіх абавязкаў (я здымаў на камэру менскія падзеі) яны кваліфікавалі як парушэньне закону аб сходах, правілаў дарожнага руху (акцыя пляскаючых) і нецэнзурныя лаянкі, за што я й атрымаў штраф і 37 сутак арышту.  У турме я пісаў дзёньнікі, аздабляючы іх малюнкамі, а паколькі  падзеяў ў цёмнай, халоднай і смуроднай каморы адбывалася замала, то малюнкоў атрымалася нашмат болей за сотню. Зараз яны ў Фэйсбуку, у альбоме, прыступным для прагляду.



Выстава праводзілася з падтрымкаю Каардынацыйна-праваабарончай групы “За Волю”, Руху За Свабоду і Беларускага Народнага Фронту.

Рэкамэндаваныя спасылкі па тэме:

-    - аўторскі промаролік - http://www.youtube.com/watch?v=eRAOJVzSAW4
-    - рэпортаж з Выставы  (“Новы Час”) - http://www.youtube.com/watch?v=dD0npgKYZRE
-    - фільм “Катавальня-Акрэсьціна” (рэжысэр Вольга Мікалайчык) - http://video.arche.by/by/channel/movie/9640
-    -  колькі фота з Выставы - https://www.facebook.com/media/set/?set=a.267482183334724.64204.100002188321747&type=3
-    - саме малюнкі -  https://www.facebook.com/media/set/?set=a.267481473334795.64202.100002188321747&type=3

Лепей паглядзець, ды ўспомніць, чым успомніць, ды паглядзець:)

На дне: без рамантыкі /з штодзёньніка палітарыштанта, працяг/ 24.11.2011



-Перапішэце, каліласка, заяву.

-Дык вы-ж саме мне паперы не давалі! Ды й навошта?

-Дзеля эстэтыкі...

-Якая тут у вас, да чорта, эстэтыка??? Гарачае вады няма, ложкаў няма, пасьцеляў няма, цяпла й святла няма, прагулянак няма, ёсць хіба бруд, вошы й часотка)))


Где флэшка, пі-і-п!!!

Пачалося гэта 6-га лістапада, блізу дванаццатай, калі я прыйшоў з суседняй Серабранкі да ДК камвольнага камбіната, каб асвятляць зладжаныя КХП-БНФ "лошыцкія Дзяды", гэткае сабе традыцыйнае народна-рэлігійнае мерапрыемства, якое пачынаецца штогод (яшчэ з 1980-х) з шэсця з крыжамі ды сцягамі Хрыста, а сканчаецца ўскладаннем кветак, запальваннем знічак і свечак, мітынгам і супольнай малітвай. Мерапрыемства гэтае бязкрыўднае, непалітычнае, нешматлюднае, таму штогод дазваляецца Менгарвыканкамам. Так было й сёлета. За дзень да гэтага мы з сябрамі, як звычайна, прыбралі на комплексе смецце й лісце, развесілі плякаты з фатаграфіямі мінулых падобных акцыяў (якія назаўтра амаль усе ў таямнічы спосаб зніклі).

Ужо на пачатку фотаздымкі я пачуў скаргі ад удзельнікаў маючага адбыцца мерапрыемства, нібыта, пакуль не прыйшлі журналісты, нейкія "кіношнікі" меліся разагнаць сборку. Я пачаў здымаць тых (1) , але "людзі ў штацкім", якіх было нешта зашмат, пачалі пагражаць мне турмою, паказваючы мне знакамі краты. Адзін зь іх (2) нат сказаў адкрытым тэкстам, што я сёньня пайду ў турму, на што я запрапанаваў ня лезці самім ува ўсе лепшыя кадры й не йсці неперадзе калёны, як тры багатыры (3) . Прычыны затрымліваць мяне на дазволеным уладамі мерапрыемстве я не бачыў, таму й уцякаць ня стаў. Я памыляўся, бо не чакаў, што двое міліцыянтаў абылгуць мяне. Потым выявіцца, што тыя двое, што мяне затрымаюць і зб'юць, пазьней заявяць, што я падчас "Дзядоў" "брудна лаяўся, чапляўся да невядомых, перапранутыя міліцыянты нібы рабілі мне заўвагі, на якія я не рэагаваў".



А пакуль я спакойна раскладаў кветкі й запальваў знічы. Выпрастаўшыся, хацеў зрабіць яшчэ пару здымкоў, і тут пачуў ззаду громкую размову, замінаючую прамове, нейкага "штацкага" (4) па тэлефоне. Я аўтаматычна павярнуўся й адчуў моцны ўдар па камэры, якую трымаў у руках. Камера выляцела й моцна ўдарыла ў патыліцу сівога чалавека, набіўшы таму вялікі гуз. На судзе Ўладзімеру Юхо (5) , так яго зваў судзьдзя, далі сем сутак арышту. Ён таксама потым галадаваў на пратэст супраць несправядлівага прысуду.



Як скончылася супольная малітва, я, аддаўшы адзнятыя матэрыялы ў друк, сеў у машыну да аднаго з калегаў, і мы ад'ехалі. Недалёка, бо на першым-жа скрыжаванні машыну спыніў таўсьценны гаёвы (6) , а "штацкія" Іваноў (7) і Ягор Караваеў (8) выцягнулі й запхнулі ў службовага "казла". У машыне яны збівалі мяне, патрабуючы даўно перададзеную флэшку, і, калі Іваноў ударыў мяне толькі раз, то ягоны напарнік, да таго часу, як я згубіў прытомнасць, пасьпеў нанесьці мне шэсць удароў па галаве, два – у корпус, і адзін па нагах. Пакуль пацукі збівалі мяне, я жваў паперкі з паролямі ад сацыяльных сетак, блёгаў і поштаў. Такім чынам, скончыліся мае сёлетнія Дзяды.

(1-8) Усе фоты выстаўляліся – частка ў фотарэпартажы Нашай Нівы, іншыя – калегамі на знак салідарнасці на розных сайтах і ў сацыяльных сетках, за што мая ім асабістая ўдзячнасць. Невысокая якасць турэмных малюнкоў тлумачыцца складанымі ўмовамі іхняга выраблення ў цемры, на каленьках ці нават стоючы ў дрэнна асветленай зоне, часта па начах.





"Каклета"

Есці тут даюць тройчы на дзень. Сняданак і вячэра абсалютна аднолькавыя – чарпак несалоныя кашы й кубак чаю, кавалак хлебу.

Хлеб звычайна з'ядаўся адразу, кавалак шэрага, што давалі на абед, некаторыя старажылы адкладалі на вячэру, на дэсэрт да чаю. Толькі палітычныя арыштанты, што мне сустракаліся ў турме, маладафронтаўцы Паша й Роман, мелі звычку дзяліць яго лыжкаю на дробныя кавалкі й сушыць на газэце на батарэі сярод вільготнага абутку й мокрых шкарпэтак – батарэяў у каморы звычайна не хапае. Такія сухарыкі можна есці асобна ці дадаваць у зупу. Хлеба тут, у адрозненне ад жодзінскае турмы ў снежні, ніколі не застаецца, таму для лепкі матэрыялу няма. Сам я зноў галадаваў, а просьбы заставіць мне кавалак хлебу для лепкі турэмшчыка разумення ў злодзеяў, алкаголікаў і бамжоў не знайшлі) Гэны "абмяжаваны кантынгент" заўжды галодны, што на волі, што ў турме. Адзіны выпадак лепкі, вядомы мне – падчас частых ператрусоў дробны злодзей Ігар зляпіў з хлеба загавораную дулю.



У абед даюць зноў хлеб, першае й другое, штопраўда, чаю не даюць зусім. Дарэчы, ні разу за 12 сутак я ня бачыў, каб на Акрэсцінах давалі кісялю ці якога кампоту. На першае – даволі рэдкая зупа ці капуста, на другое – звыклая каша з катлетаю, звычайна, рыбнаю. Гадзіннікаў ніўкога ў каморы няма (а пэрсанал турмы на пытанні пра час не адказвае – сыстэма працуе!), таму менавіта "каклета" з'яўляецца тут адзінкаю вымярэння тэрміну зняволення адміністратыўна арыштаваных. Так і кажуць – "засталося сем каклет" альбо "я ўжо з'еў тут без перарыву 34 каклеты".



Вось так, на кукішках, арыштанты й сілкуюцца, бо ніякай мэблі ў каморы больш няма.

Салятаў ці хаця-б якога вінегрэту я тут таксама ні разу ня бачыў. Незразумела, як такім убогім рацыёнам турэмшчыкі маюцца забяспечыць арыштантаў неабходнымі дзеля падтрымання здароўя й жыцьця рэчывамі, як то – мікраэлементамі ці вітамінамі? І гэта ўвосень, пару, багатую на ўраджай! А што тады арыштанты будуць есці ўзімку? Гузікі ад нагавіц?

Таму прапаную колькі рэцэптоў для турэмных кухароў і лекароў:

Танная па кошце й багатая на карысныя рэчывы салята

Цыбуля, кіслая капуста (гуркі альбо нат антонаўскі яблык, можна так сама кіслы). Вараныя: бульба, буракі, морква. Алей, соль па гусьце.

Салятка па-акрэсцінску

Дзве лыжкі пакрышанай стужкамі й мятай капусты з кропляю марынаду й алею, паўяйка (варонага), палова антанаўскага яблыка. Яблык і яйка не крышыць.

Усе пэрсанажы НЕвыдуманыя, а супадзеньні імёнаў, прозвішчаў і адзінак вымярэння НЕвыпадковыя)))



Юрась Навіцкі, хронікёр, адбыў 12-сутачнае пакаранне за "нецэнзурную лаянку", з іх сем сутак – у "карцэры". Усе 12 сутак галадаў на пратэст супраць незаконнага арышту й нечалавечых умоў утрымання.
чытаць іншыя навіны