АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Палітвязні: праблема поўнага спісу

Мы нядаўна дазналіся, што пра тое, як абаронца Курапатаў  Дзяніс Урбановіч адсядзеў з а сваю палітычную актыўнасць 2 гады, а мы пра гэта нічога ня ведалі, і, адпаведна, не падтрымлівалі героя ані паштоўкай, ані перапостам. Гэтая асобная сітуацыя, падобна, ёсць выпадкам, калі людзі паверылі хлусні пра тое, што "шум" можа пашкодзіць... Тым ня менш, яна паказвае і на тую праблему, што вельмі цяжка знайсці поўны спіс беларускіх палітвязняў.

Апдэйт: мне паведамілі, што спіс палітвязняў ёсць тут:  


Дакладней, яго прыходзіцца складаць самім, у кожны момант, калі надыходзіць свята а значыць нагода дасылаць паштоўкі. На сайтах кшталту "Вясны" - толькі тыя, хто прызнаны палітвязнямі паводле шэрагу крытэраў, а гэта і блізка ня поўны спіс. Каб мець крыху больш поўны, прыходзіцца лазіць у кампутары ў захаваныя раней артыкулы наконт таго, каго калі несправядліва пасадзілі. (Дарэчы, вось першы лайфхак: заўсёды захоўваць артыкулы, калі ў іх ёсць інфармацыя пра людзей якіх несправядліва пасадзілі ці могуць пасадзіць). Таксама, калі гугліш беларускіх палітвязняў, часам знаходзіш зусім старыя спісы, напрыклад з часоў Плошчы 2010 года. Ці, як варыянт, стары адрас вязня, якога ўжо этапавалі ў іншую турму ці калонію... Адрэсы даводзіцца пытаць у праваабаронцаў. І ясная справа, што поўнага спісу няма нідзе. Бо цалкам верагодныя выпадкі, калі сам зняволены ці родзічы баяцца ўздымаць шум, бо паверылі ў хлусню што нібыта гэта можа пашкодзіць.

Выснова: у Беларусі ёсць рэальны шанец быць несправядліва адсядзець, у тым ліку  за Радзіму-свабоду-мову-сцяг, - і не атрымаць ніводнай паштоўкі ад незнаёмага чалавека.

Дзеля параўнання: у Расіі ёсць арганізацыя "Русь Сидящая", якая займаецца дапамогай зняволеным увогуле і палітычным у прыватнасці. На сайце гэтай арганізацыі - безліч адрэсаў вязняў рознай ступені палітычначці, і інфармацыя абнаўляецца. Менавіта там я знаходзіла адрэсу Кірылы Сілівончыка, беларуса, які сядзеў (трэ паглядзець ці сядзіць яшчэ) у Расіі за праўкраінскія посты ў сацсетках.

А спіс павінен быць, і не адзін, а некалькі Першы, які ў нас ужо ёсць - гэта спіс прызнаных палітвязняў. Другі, якога мы яшчэ ня мае м, але які крытычна патрэбны, - спіс іншых вязняў, прысуды якім палітычнв матывіраваныя (як напрыклад футбольным заўзятарам, якім далі велізарныя тэрміны за бойку, якая сапраўды была, але даўно; тэрміны неадэкватныя). Далей, патрэбны спіс і іншых людзей, якія сядзяць несправядліва, хоць і не датычна палітыкі: напрыклад, я, дарэчы, шукала але не знайшла адрэсы Дар'і Бяловай , якой далі 12 год за паўтары таблеткі экстазі, напэўна таму што лягчэй і бяспечней лавіць маладзёнаў якія эксперыментуюць з наркотыкамі рызыкуючы выключна ўласным здароўем, чым лавіць наркадылераў...
Усе гэта падводзіць нас да турэмнай тэмы ўвогуле. Нездарма прафесар-актывістка і былая палітычная зняволеная Анджэла Дэвіс узгадвала, што салідарнасць з палітычнымі зняволенымі прывяла грамадствы да разумення праблемы ўмоваў утрымвння ў турмах увогуле... Але гэта нагода для іншай размовы, - якую я крыху кранаю выключна дзеля таго, каб сказаць, што, займаючыся праблемай правоў і свабодаў, варта не адцягваць сваю і грамадскую ўвагу на маральнае аблічча і неідэальнасць пацярпелых. То-бок, так, ня варта удзельнічаць у бойцы ў грамадскім транспарце, але калі патрыёта-заўзятара саджаюць за гэта на дзесяць год, то справа ўжо ня ў бойцы; экстазі - ня лепшая манера бавіць час, але калі даюць дванаццаць год за ўласнае ўжыванне а не гандаль наркотыкамі, то гэта брыдота, з якой варта змагацца ўсяму грамадству... І гэтак далей.

Спадзяюся, у хуткім часе у нас будуць усе гэтыя спісы. Я канешне ж не кажу, што нехта павінен пісаць усім. Я заўсёды пісала толькі некалькім, зрэдку, насамрэч. Але ж нас, грамадзянаў, шмат. Таму, калі будзе наладжаная справа са спісамі, я ўпэўненая, кожны несправядліва пасаджаны адчуе салідарнасць і неабыякавасць грамадства!

Пішаце палітвязням. То займае зусім нямнога часу і грошай. А яшчэ гэта нас ўзбагачае вось якім прыемным антрапалагічным адкрыццём: калі палітвязні выходзяць і вы з імі сустракаецеся ў сацыяльных сетках, вы раптам бачыце, што турма іх не напалохала, што рэвалюцыйны запал у іх ня знік. За што дзякуй Творцы, Які стварыў нас  даволі ўпартымі ў сваіх каштоўнасцях, так што ўсялякія "жыццё табе навучыць" чытай "жыццё табе зламае" , - маюць схільнасць ня спраўджвацца. І хай ніколі яны ня спраўджваюцца.


08.06.18 22:03

Маргарита Тарайкевич