АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Намеснік міністра эканомікі паедзе ў Кітай за новымі льготнымі крэдытамі

Пытанні выдзялення Беларусі льготных крэдытных рэсурсаў Кітая абмяркуюць 1 чэрвеня ў Пекіне, паведамляе БелТА.

Намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін знаходзіцца з рабочым візітам у Пекіне. На 1 чэрвеня запланавана яго сустрэча з намеснікам старшыні Дзяржаўнага агенцтва міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва Чжоу Люцзинем.

Дзяржаўнае агенцтва міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва створана падчас структурнай рэформы дзяржорганаў Кітая, абвешчанай у сакавіку бягучага года. Яно адказвае за рэалізацыю палітыкі і рэформаў у галіне аказання знешняй дапамогі.
21:49 31/05/2018


Загрузка...
Загрузка...