АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Віцэ-прэм'ер Сямашка: У нашых планах зрабіць і прадаць да 70 тыс. электрамабіляў

Урад стымулюе спажыванне электраэнергіі ў Беларусі, у тым ліку праз выкарыстанне электратранспарту. Пра гэта заявіў у эфіры канала АНТ намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, піша БелТА.

Ацэньваючы ўбачанае на выставе Беларускага прамысловага форуму, Уладзімір Сямашка асабліва адзначыў актыўнае развіццё ў краіне электратранспарту, як электробусаў, так і легкавых аўтамабіляў. «У планах 40-70 тыс. аўтамабіляў зрабіць  прадаць, - адзначыў
намеснік прэм'ер-міністра. - Мы зараз стымулюем спажыванне электраэнергіі. Распрацавана праграма паглынання прафіцыту у тым ліку праз прасоўванне выкарыстання электратранспарту».
Пры гэтым Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што таксама падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае меры для павелічэння продажаў электрамабіляў.
08:09 04/06/2018


Загрузка...
Загрузка...