АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Беларусь атрымае 7 мільёнаў еўра на прадпрыемства па перапрацоўцы смецця

Беларусь атрымае ад фонду E5P грант у 2 мільёны еўра на будаўніцтва палігона цвёрдых адкідаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Аляксандра Піваварскага.

ЕБРР дае дзяржаўную пазыку да 5 мільёнаў еўра новай кампаніі па кіраванні цвёрдымі адкідамі. Яе стварае Мінаблвыканкам для Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў. На гэты крэдыт будуць укараняць сучасную сістэму кіравання цвёрдымі адкідамі ў гэтых раёнах. Крэдыт будзе суфінансаваны грантам на 2 мільёны еўра з фонду E5P. Падпісанне грантавага пагаднення чакаецца ў першай палове ліпеня.

Як патлумачыў Піваварскі, гэтае прадпрыемства па перапрацоўцы смецця стане першым у Беларусі, якое будзе цалкам адпавядаць еўрапейскім стандартам. Прадпрыемства спраектуюць, пабудуюць і запусцяцуь у эксплуатацыю ў адпаведнасці з дырэктывай ЕС аб ​​палігонах. Тэхнічную падтрымку па падрыхтоўцы праекта аказаў урад Чэхіі.

ЕБРР з 1992 года інвеставаў больш за 2 млрд еўра ў 95 праектаў у розных сектарах эканомікі Беларусі. Усходнееўрапейскае партнёрства ў сферы энергаэфектыўнасці і экалогіі (E5P) — гэта донарскі фонд, якім кіруе ЕБРР і які закліканы стымуляваць інвестыцыі ў галіне энергаэфектыўнасці ў краінах Усходняй Еўропы. 

19:14 07/06/2018


Загрузка...
Загрузка...