АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Белстат: у маі зафіксавана дэфляцыя

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў маі 2018 года па параўнанні з красавіком 2018 года склаў 99,7%, са снежнем 2017 году - 102,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у маі 2018 года па параўнанні з красавіком 2018 года склаў 99,96%, са снежнем 2017 году - 101,6%.

Харчовыя тавары ў маі патаннелі на 0,6% у параўнанні з красавіком 2018 года, нехарчовыя - на 0,03%. Паслугі падаражэлі ў маі на 0,1%, перадае БелТА

Нагадаем, раней аб майскай дэфляцыі паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

Па дадзеных Белстат, інфляцыя ў Беларусі ў красавіку склала 0,3%, у параўнанні са снежнем 2017 года гэты паказчык склаў 2,8%.

Паводле прагнозу на 2018 год інфляцыя не перавысіць 6%.

16:49 11/06/2018


Загрузка...
Загрузка...