АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

"Па аб'ёме падаткаў мы блізкія да Швецыі": беларусы аддаюць дзяржаве 50% заробку

Падаткі, якія мы плацім дзяржаве: не 13%, а ўсе 50%?

"Па аб'ёме падаткаў мы блізкія да Швецыі": беларусы аддаюць дзяржаве 50% заробку
Калі чуеш пра тое, што ў еўрапейскіх краінах стаўка падаходнага падатку можа даходзіць да 40%, калі не больш, заўсёды міжволі радуешся нашым сціплым 13%.

Аднак сакрэт у тым, што гэты падатак - далёка не адзіны, які ўсім даводзіцца плаціць. Колькі сваіх грошай мы на самай справе аддаем дзяржаве, падлічвае  "Комсомольская правда".

Разлічваць падаткі мы будзем для сярэднестатыстычнага беларуса з сярэднім заробкам, які водзіць машыну, паліць, часам можа выпіць і, вядома, ходзіць у краму за прадуктамі.

Адразу вызначымся, зыходзячы з якой сумы будзем рабіць наш разлік. Сярэдні заробак у красавіку, па дадзеных Белстата, - 921 рубель. Гэта заробак «брудны», то бок, да выліку падаткаў і збораў. Але на самой справе працадаўца аддае за нас значна больш грошай: па законе ён абавязаны пералічваць у Фонд сацабароны суму, роўную 34% ад агульнага аб'ёму заробкаў ўсіх супрацоўнікаў. Так што, па сутнасці, нам плацяць на 34% больш, проста гэтых грошай мы не бачым - яны адпраўляюцца наўпрост у ФСАН.

Такім чынам, калі вы атрымліваеце зарплату ў 921 рубель, то на самай справе вы абышліся працадаўцу ў 1234 рубля. Ад гэтай сумы і будзем адштурхоўвацца, адымаючы з яе ўсе падаткі, якія мы плацім.
Працяг матэрыялу чытайце далей.
09:57 13/06/2018


Загрузка...
Загрузка...