АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Упершыню за 15 гадоў: беларускі фільм уключаны ў конкурс найбуйнейшага фестывалю Еўропы

Сусветная прэм'ера дэбютнага паўнаметражнага фільма Дар'і Жук «Хрусталь» адбудзецца на міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах (Чэхія).

Упершыню за 15 гадоў: беларускі фільм уключаны ў конкурс найбуйнейшага фестывалю Еўропы
Гэта найбуйнейшы кінафорум класа «А» у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Фільм беларускі прыме ўдзел у праграме «Да Усхода ад Захаду», а таксама адкрые гэтыя конкурсную секцыю, перадае tut.by

Пра што кіно:

Дзеянне карціны адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. Маладая дзяўчына-дыджэй марыць з'ехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу. Цяпер яна вымушаная правесці тыдзень у невялікім завадскім мястэчку, каб не пазбавіцца шанцу на выкананне сваёй «амерыканскай мары». У фільме паказана панарама жыцця 90-х: моладзевыя падпольныя рэйвы, стыхійныя рынкі, мары маладых людзей пра эміграцыю і жыццё застылай ў часе правінцыі.

Здымкі фільма цалкам праходзілі ў Беларусі. Карціна створана ў сумеснай вытворчасці кінакампаній Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі. Над фільмам працавала міжнародная здымачная група, галоўныя ролі ў стужцы выканалі Аліна Насібуліна ( «Як Віцька Часнок вёз Леху Штыра ў дом інвалідаў»), Іван Мулін ( «Маладзёжка»), актрыса тэатра імя Янкі Купалы Святлана Анікей і іншыя акцёры.

30.05.2018 14:26