АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ні пабудаваць, ні адрамантаваць: як гарадзенскія ўлады "адціскаюць" прынадныя ўчасткі зямлі

У Гродне, у лесапаркавай зоне па вуліцы Мелавыя гары знаходзіцца стары ўжо наскрозь цвілы дом 1880 года пабудовы. Улады забараняюць яго рамантаваць або будаваць нешта новае, а адбіраць ўчастак для дзяржпатрэб і кампенсаваць ўладальніку адмаўляюцца - маўляў, у бюджэце няма грошай. Сітуацыя ідзе да таго, што дом хутка цалкам разваліцца, а ўлады змогуць забраць сабе ўчастак бясплатна як "нявыкарыстаны па прызначэнні". У гэты ж час ўладальніку дома сёння фактычна няма дзе жыць.

Ні пабудаваць, ні адрамантаваць: як гарадзенскія ўлады "адціскаюць" прынадныя ўчасткі зямлі
На вуліцы Мелавыя горы 14 ў Гродне, на беразе Нёмана, знаходзіцца драўляны дом 1880 года пабудовы, які ў свой час быў кардонам - жылым памяшканнем з надворнымі гаспадарчымі пабудовамі ў лесе. Гэты кардон калісьці атрымаў у валоданне ляснік - за выкананне сваіх службовых абавязкаў. Сёння гэты старадаўні дом належыць ўнуку таго лесніка, гарадзенцу Ігару Шышко, праўда, пакуль ён не можа даказаць сваё права на валоданне ім.

У гэтым доме жыла некалькі пакаленняў сям'і Шышко. У 1990-я - 2000-я гады тут жылі толькі Ігар і яго маці. Сам гаспадар уласнасці цяпер за мяжой. Яго прадстаўнік Віктар Андрэеў расказвае пра сітуацыю, якая склалася вакол дома.
Матэрыял чытайце далей.
15.06.2018 16:13


cashback