АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

ЗША працягнулі санкцыі: чаму адліга ў адносінах не распаліла льды

МЗС Беларусі можа працягваць здзіўляцца і абурацца у сувязі з працягам санкцый, але на пазіцыю ЗША паўплываюць іншыя словы і справы.

ЗША працягнулі санкцыі: чаму адліга ў адносінах не распаліла льды
Прэзідэнт ЗША працягнуў на год дзеянне амерыканскіх санкцыяў у дачыненні да афіцыйнага Мінска, у сувязі з чым МЗС выказаў сваё абурэнне. А на самай справе: што перашкаджае імклівага збліжэнню двух такіх падобных фігур, як Лукашэнка і Трамп?

Пра гэта «Беларускі партызан» пагутарыў з былым дыпламатам Валерыем Кавалеўскім.

- Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў на год дзеянне амерыканскіх санкцыяў, уведзеных у 2006 годзе супраць шэрагу грамадзян і членаў урада Беларусі. Чаму?

- Адсутнасць станоўчых зменаў у галіне правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі - самы відавочны адказ на гэтае пытанне. Паводзіны рэжыму Лукашэнкі не змянілася і можна казаць пра тое, што санкцыі сваёй мэты не дасягнулі, таму іх дзеянне варта падоўжыць. Іншы, менш заўважны бок у амерыканскіх санкцый супраць Мінску з'яўляецца тое, што ў іх адмены ў Вашынгтоне няма прыхільнікаў. Затое шмат тых, хто лічыць, што прычын іх адмяняць няма. Прычын у такога становішча спраў шмат. Абагульніць іх можна як адсутнасць сур'ёзнай працы над адносінамі з ЗША і застой ва ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў самой Беларусі.
Працяг эксклюзіўнага матэрыялу "Беларускага партызана" чытайце далей.
11.06.2018 12:39