АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Як добрая ініцыятыва міністэрства працы можа паменшыць пенсію жанчынам

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда не так даўно ў Жэневе распавядаў пра тое, што Беларусь дасягнула істотнага прагрэсу ў забеспячэнні правоў жанчын на рынку працы. Але ці так усё прыгожа на самай справе?

Як добрая ініцыятыва міністэрства працы можа паменшыць пенсію жанчынам
Па каментар "Беларускі партызан" звярнуўся да старшыні праўлення міжнароднага грамадскага аб'яднання "Гендарныя перспектывы", члену Нацыянальнай рады па гендэрнай палітыцы пры Савеце міністраў Ірына Альхоўцы.

"У Беларусі няма вострай праблемы жаночага беспрацоўя - сярод беспрацоўных толькі 35% складаюць жанчыны, - цытуе Арду belta.by. - Падчас дэкрэтнага водпуску жанчыны могуць праходзіць навучанне, перанавучанне, павышэнне кваліфікацыі за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання. Гэтыя нормы прымаліся у тым ліку і па патрабаванні прафсаюзаў".

"Вядома, добра, што жанчына падчас цяжарнасці і дэкрэта можа прайсці навучанне, павысіць кваліфікацыю, - кажа Ірына Альхоўка. - Не сакрэт, што многія нават мяняюць сваю прафесію, будучы ў доўгім дэкрэце. Да таго ж можна і нейкую дапамогу на адкрыццё сваёй справы атрымаць. Але пры гэтым не варта забываць, што ў нас ёсць і праблемы.
Працяг тэмы "Беларускага партызана" чытайце далей.
11.06.2018 17:05