АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

"Расія можа ўсталяваць мяжу на працягу дня, Беларусі спатрэбіцца пару гадоў"

Але Расіі невыгодная паўнавартасная мяжа з Беларуссю. Чаму? "Беларускаму партызану" патлумачыў эксперт па мяжы Леанід Спаткай.

"Расія можа ўсталяваць мяжу на працягу дня, Беларусі спатрэбіцца пару гадоў"
Мяжа застаецца адной з самых балючых кропак у адносінах Беларусі і Расіі. За апошнія два тыдні Лукашэнка ўжо двойчы падымаў пытанне аб беларуска-расійскай мяжы. І неаднаразова казаў пра гэта раней.

1 чэрвеня, наведваючы пагранзаставу "Дзівін" у Кобрынскім раёне, ён жорстка выказаўся адносна расейскай палітыкі на мяжы.

"Але нам нельга прыпадобніцца расіянам. Яны самі не разумеюць, чаго хочуць і што яны робяць на беларуска-расійскай мяжы. Няхай вызначаюцца. Вызначыцца - нам не праблема адказаць. Мы гатовыя ў любы момант адэкватна даць адказ.

Калі яны хочуць закрыць мяжу - калі ласка. Зачыняць - мы ў адказ таксама павінны ўвесці кантроль на мяжы, - падкрэсліў Лукашэнка. - Ці гатовыя з намі як з саюзнікамі, як з роднымі людзьмі размаўляць ... А мяжы - гэта перажытак мінулага, яны карысці мала даюць для зносін людзей, тым больш паміж рускімі і беларусамі. Але гэта іх (расейскага боку) права, гэта іх справа".
Падрабязней чытайце далей.
21.06.2018 11:11


cashback