АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ханок вызначыўся: запрашае маці і дачку Паплаўскіх ў суд

Як вядома, кампазітар Эдуард Ханок забараніў Ядвізе Паплаўскай выконваць песні, напісаныя на яго музыку. Але ў красавіку гэтае пытанне ўзяўся ўрэгуляваць бізнесмен Аляксандр Шакуцін, які правёў перамовы і за некалькі дзясяткаў тысяч даляраў выкупіў правы на чатыры ў мінулым вельмі папулярных песні на музыку Ханка.

Ханок вызначыўся: запрашае маці і дачку Паплаўскіх ў суд
І вось тыдзень таму ў эфіры тэлеканала АНТ Ядвіга Паплаўская, у адказ на пытанне, ці будзе яна зноў выконваць гэтыя кампазіцыі, адказала: "Калі людзі захочуць, то песні Эдуарда Ханка ў выкананні Ядвігі Паплаўскай будуць гучаць".

"Песня - сукупны прадукт, - які ўключае тэкст, музыку, аранжыроўку, выкананне, - кажа Паплаўская. - Дзякуючы аранжыроўцы і выканаўцу ў песні з'яўляецца душа".

Рэакцыя Эдуарда Ханка на гэты эфір не прымусіла сябе доўга чакаць. Ён напісаў артыстцы адкрыты ліст.

21.06.2018 14:59


cashback