АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Уладзімір Ганчарык: Улада павінна задумацца пра будучыню краіны, а людзям пара прачынацца

Вярхі адарваліся ад нізоў, апазіцыя дыстанцыявалася ад людзей, а народу ўжо пара прачынацца, лічыць былы кіраўнік ФПБ і адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года Уладзімір Ганчарык. Сваё меркаванне аб цяперашняй сітуацыі ў краіне ён выказаў у інтэрв'ю "Беларускаму партызану".

Уладзімір Ганчарык: Улада павінна задумацца пра будучыню краіны, а людзям пара прачынацца
- Апошнія гады вы зніклі з публічнай прасторы. Што адбылося?

- Не зусім так: я пісаў артыкулы, падтрымліваў адносіны з незалежнымі прафсаюзамі, у тым ліку і з калегамі з Расіі. Мяне выбіла з каляіны чыста жыццёвая сітуацыя: апошнія тры гады вельмі сур'ёзна хварэла мая жонка, нажаль, яна нядаўна пайшла з жыцця.

- Спачуваем вашай страце.

"Мяне напаткала прэзідэнцкая кампанія"

- Уладзімір Іванавіч, як жывецца беларускаму пенсіянеру?

- Мяркуючы па маім коле зносін, якія склаліся ў паліклініцы (лячуся: у мяне ўтварыліся вузлы на гарлавых звязках, прыхапіла спіну), - усім цяжка. Але мяне турбуе нават не столькі матэрыяльны бок: настрой ўпадніцкі, людзі не бачаць перспектывы, у тым ліку і пенсіянеры. Людзі выжываюць на зарплату ў 250-300 рублёў - што ўжо тут казаць пра пенсіі.
Працяг размовы "Беларускага партызану" з Уладзімірам Ганчарыкам чытайце далей. 
22.06.2018 15:41


cashback