АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Брагіне невядомы кінуў "кактэйль Молатава" ў мясцовую царкву

Невядомы кінуў бутэльку з "кактэйлем Молатава" ў брагінскую царкву святога Мікалая. На шчасце, вялікага пажару не было, піша gomel.today.


Здарэнне адбылося ўначы 9 чэрвеня. Царква, праўда, не згарэла і нават не моцна пацярпела. Паведамляецца, што ад запальнай сумесці толькі крыху закурадыміліся сцены. 

Паводле інфармацыі gomel.today, на месцы злачынства знайшлі аскепкі шкла, пачак запалак і анучы, якія, магчыма, выкарыстоўваліся ў якасці кнота.

Праваахоўнікі шукаюць нападніка. Матывы ягонага ўчынку застаюцца нявысветленымі. 

12.06.2018 09:11


Загрузка...
Загрузка...