АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Расіі на Волзе катамаран сутыкнуўся з баржай, загінулі 11 чалавек

У Расіі на Волзе ў Валгаградскай вобласці катамаран сутыкнуўся з буксірам у складзе двух баржаў (у буксіра не было магчымасці для манеўра), загінулі 11 чалавек.

 Сутыкненне адбылося ў кіламетры ад берагу. Катамаран перакуліўся і людзі апынуліся ў вадзе. Выжылі толькі 5 чалавек, трое з іх шпіталізаваныя, інфармуе ria.ru. Праўда, не выключана, што на катамаране (ён разлічаны на 12 чалавек) было не 16, а 17 ці 18 чалавек.

Адзначаецца, што катамаранам кіраваў былы кіраўнік Калачоўскага раёна Валгаградскай вобласці Дзмітрый Хахалеў, імаверны яго ўладальнік. У спісе тых, хто выжыў, яго няма. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў бяспекі руху воднага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці гібель двух ці больш асоб".


12.06.2018 10:34


Загрузка...
Загрузка...