АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Горадні санітарка скрала залатыя завушніцы ў паралізаванай пацыенткі

Медычныя працэдуры скончыліся крымінальнай справай.

Сын прывёз сваю маці на лячэнне ў аддзяленне неўралогіі. Праз некалькі дзён ён прыехаў наведаць маці і заўважыў, што зніклі залатыя завушніцы, якія ён падараваў ёй. Праз хваробу жанчыну паралізавала, размаўляць яна таксама не можа, таму даведацца ў яе, куды дзеліся завушніцы, не атрымалася. Мужчына намагаўся сам адшукаць упрыгожванне, але пасля звярнуўся ў міліцыю.

Міліцыянты высветлілі, што да крадзеж магла здзейсніць адна з санітарак, якая перыядычна суправаджала хворую жанчыну на працэдуры.

«Падазраваная прызналася ў зробленым толькі пасля таго, як прыйшоў адказ з ламбарда, куды санітарка здала на сваё прозвішча выкрадзеныя завушніцы. Зняць жа з пацыенткі ўпрыгожванні было не цяжка: супрацоўніца больніцы забрала іх перад працэдурай «МРТ», куды забаронена праносіць якія-небудзь вырабы з металу, а пазней ювелірныя вырабы не вярнула», – распавёў начальнік аддзелу крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Віталь Зезюлевіч.

Зараз у дачыненні да падазраванай узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж», піша Белсат.


12.06.2018 15:01


Загрузка...
Загрузка...