АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Наклад "Галасоў Утопіі" Алексіевіч прыбыў у Беларусь

У Беларусь прыбыў наклад пяцітомнага выдання Святланы Алексіевіч "Галасы Утопіі". Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку Вольга Мжэльская. 

"Наклад прыбыў і цяпер разгружаецца, а заўтра ўжо многія змогуць атрымаць свае перадзамовы ў офісе "Вулея" і ў кнігарні Логвінава. 

Хто хоча зборнік, а ў краўдкампаніі не ўдзельнічаў? Прыкладна да канца месяца кнігі павінны паступіць у продаж на OZ.by, у symbal.by і ў кнігарні Логвінава", — паведаміла яна. 

"Галасы Утопіі" — першае нецэнзураванае выданне твораў нобелеўскай лаўрэаткі па-беларуску. У пяцітомнік увайшлі наступныя творы: "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Чарнобыльская малітва", "Час сэканд-хэнд". 

Як паведамляла Еўрарадыё, наклад кнігі мусіў з'явіцца да канца траўня, але выдавецтва Логвінава не паспела ў тэрмін. У каментары Еўрарадыё Ігар Логвінаў распавёў, што для выдання пяць разоў мянялі вокладку. Да таго ж, сам наклад друкавалі ў расійскай Цверы — за 725 км ад Мінска.


19:18 12/06/2018


Загрузка...
Загрузка...