АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Мінску медыкі праводзяць вопыты над сабакамі

Віварый Беларускай медычнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі набыў у менскім прытулку для жывёлаў «Фаўна гораду» па вуліцы Гурскага чатырох сабак.


Прадстаўнік лабараторыі ў размове з «Белсатам» заявіў, што арганізацыя не абавязаная тлумачыць, для якіх менавіта вопытаў і што будзе з сабакамі будзе далей.

«Мы набылі чатырох сабак за дзяржаўныя грошы ў прытулку, і мы не абавязаныя тлумачыць, што мы будзем з імі рабіць. Калі хто-небудзь хоча забраць сабак, то няхай забірае, толькі няхай наўзамен прывозіць нам новых».

Трывогу забілі валанцёры, якія нават знайшлі для сабак новыя дамы. Пра тое, што ў Беларусі праводзяцца вопыты над жывёламі – у тым ліку над сабакамі – адзін з валанцёраў распавёў на ўмовах ананімнасці.

«Пра іх ніхто нідзе не распавядае, – кажа валанцёр. – У нас ёсць нацыянальны камітэт па біяэтыцы, які ў абавязковым парадку павінен адсочваць падобныя рэчы, ёсць іншыя органы. Пры вопытах над жывёламі павінная быць створаная камісія па этыцы, асабліва ў выпадку, калі справа датычыць развітых пазваночных жывёлаў».

Грамадскасць не ведае зусім нічога пра тое, што адбываецца за сценамі арганізацыі.

«Віварый набывае сабак у прытулку, прычым абірае самых ласкавых і арыентаваных на чалавека жывёл, каб ім было зручней працаваць. У дадзеным выпадку яны забралі з прытулку на Гурскага чатырох сабак. Прычым адну іх сабак лекавалі за сродкі валанцёраў, у нас ёсць рахункі, які пацвярджаюць гэты факт. Віварый адмаўляецца паведаміць, хто замаўляў даследаванне. У дадзеным выпадку гаворка не ідзе пра гуманнасць, мэтазгоднасць або доступ і кантроль грамадскасці. Усіх гэтых сабакі гатовыя забраць людзі, але віварый гэта мала цікавіць», – дадае наш суразмоўца.

У петыцыі, якая з’явілася на платформе Petitions.by гаворыцца, што сабакам зробяць аперацыю на сэрцы, «пасля гэтага яны будуць забітыя, а сэрцы забяруць для далейшых даследаванняў наступстваў аперацыі».

«На прапановы неабыякавых людзей выкупіць сабак адказалі адмовай, дакладней, прапанавалі абмяняць на іншых. Найноўшыя тэхналогіі дазваляюць замяніць вельмі жорсткія эксперыменты гуманнымі альтэрнатывамі», – гаворыцца ў звароце.

Яго аўтарка, Ірына Сіняпкіна, кажа, што цяпер ёсць шанец выратаваць чатырох сабак.

«Мы патрабуем забараніць вопыты над жывёламі ў Беларусі, спыніць бессэнсоўнае забойства і дазволіць грамадскасці кантраляваць сітуацыю, якая адбываецца за сценамі падобных установаў», – дадае Ірына Сіняпкіна.


20:17 12/06/2018


Загрузка...
Загрузка...