АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Наваполацку з рэанімацыі збегла жанчына без адзення

У Наваполацку з рэанімацыйнага аддзялення лякарні сышла 39-гадовая мясцовая жыхарка, піша sb.by. Здарэнне адбылося 11 чэрвеня каля 22.40.

 


Як адзначае пошукава-выратавальны атрад "Анёл", Вольга Грачуха з лякарні сышла самавольна і без адзення.

 

Жанчыну шукаюць міліцыя і валанцёры. Яе прыкметы: хударлявая, выглядае на 37-40 гадоў, рост — 170 см. Мае зялёныя вочы, чорныя валасы сярэдняй даўжыні.

 

Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклую жанчыну, просяць звяртацца па тэлефонах: +375 33 6666 856, +375 33 6666 033 або 102.

13.06.2018 08:45


Загрузка...
Загрузка...