АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Відэа: як ратавалі спалоханага янота, які падымаўся па сцяне хмарачоса

Увесь свет сачыў, як у амерыканскім горадзе Сэнт-Пол (штат Мінесота) янот па сцяне "штурмаваў" хмарачос.

Фота: twitter.com/SPnoir

Спалоханая жывёліна (перад гэтым янота напалохалі пажарныя, якія хацелі яго дастаць з нішы суседняга дома) падымалася на дах 23-павярховага будынка 20 гадзін. За гэты час у яго з'явіўся ўласны рахунак на Twitter і хэштэг #mprraccoon. З месца падзей вялі трансляцыю некалькі мясцовых тэлеканалаў.


На даху янота чакалі ратавальнікі, паведамляе Еўрарадыё, але ён спачатку вырашыў адпачыць у нішы вокны на 23-м паверсе. Толькі потым ён падняўся на дах, дзе яго "затрымалі" і накармілі.



19:13 13/06/2018


Загрузка...
Загрузка...