АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

"Тэрыторыя праўды": Пуцін - прадавец хаосу. Спецслужбы, найміты, дэзінфармацыя

У расійскіх уладаў ёсць шмат інструментаў, каб паўплываць на палітыку сваіх суседзяў. Але ці не пераацэнваем мы магчымасцяў Расіі? Ці на самай справе ў Крамля такія доўгія рукі, як хацелася б Пуціну?

"Тэрыторыя праўды": Пуцін - прадавец хаосу. Спецслужбы, найміты, дэзінфармацыя
«Белсат» запрашае на заключную частку спецыяльнага праекта «Тэрыторыя праўды» з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай.

Найноўшая гісторыя даказвае, што далёка не ўсе аперацыі ўплыву з удзелам расійскіх спецслужбаў былі ўдалымі. Спроба перавароту і забойства прэм'ер-міністра Чарнагорыі таму прыклад.

Тым не менш, атрымліваецца, што, выкарыстоўваючы вялікі арсенал магчымасцяў, Масква ўмее танна стварыць хаос, а затым дорага прадаць спакой? Як з дапамогай падкантрольных СМІ і сацыяльных сетак Крэмль уводзіць ва ўжытак выгадную яму дэзінфармацыю і як яе можна нейтралізаваць?

Ці здольныя расейскія ўлады кіраваць настроямі ў грамадствах іншых краін і мяняць ўлады ў іх?

На «Тэрыторыі праўды» на гэтую тэму дыскутуюць:

Юрый Раманенка - кіраўнік палітычных праграм Украінскага інстытута будучага

Віціс Юрконіс - палітолаг, выкладчык Віленскага універсітэта

Міхал Патоцкі - рэдактар ​​польскага штодзённіка «Dziennik Gazeta Prawna»

Канстанцін Эгерт - вядучы праграм тэлеканала «Дождж», калумністаў «Deutsche Welle»

Павел Усаў - доктар палітычных навук, кіраўнік беларускага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозаў

14:54 15/03/2018





Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/multimedia_new/detail.php on line 59