АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

"Усё будзе добра". Пуцін паабяцаў Расіі забяспечанаю будучыню

Дзякуючы працавітым і таленавітым людзям будучыня Расіі надзейна забяспечана, і ўсё будзе добра. З такой заявай выступіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, завяршаючы цырымонію ўзнагароджання выдатных дзеячаў у галіне навукі, мастацтва і культуры ў Дзень Расіі.

«Сёння свята - Дзень Расіі. І кожны з нас, безумоўна, думае пра будучыню нашай краіны, пра будучыню нашай радзімы, пра будучыню Расіі. А яна, гэта будучыня, падмурак гэтай будучыні, вядома, ствараецца сёння», - сказаў Пуцін.

«Мы ведаем і бачым, што калі ёсць такія архітэктары, якія прадстаўлены сёння тут, як нашы лаўрэаты, гэта будучыня наладжана, забяспечана. Усё будзе добра», - цытуе Пуціна lenta.ru

12.06.2018 14:57


Загрузка...
Загрузка...