АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву

Cваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі ля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах са Свабодай падзяліўся старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

«Ну якія там рэстараны? Рэстарана не павінна быць, гэта зразумела. Што там, памінкі будуць ладзіць? Не. Там будуць песьні-скокі ды іншае. І элемэнтарныя п’янкі. Таму я лічу, што гэтага рабіць нельга», — сказаў Мікалай Чаргінец.

Ён думае, што ў Курапатах неабходна зрабіць «нейкі помнік агульны для ўсіх, а ня толькі крыжы».

«Гэта ўжо справа ўладаў. Трэба проста добраўпарадкаваць, даць пабольш інфармацыі пра гэтае месца. Павесіць некалькі такіх добрых шыльдаў. І тыя, хто там робіць рэстаран, лепшы бы далі грошай на гэтую сьвятую справу. Гэта было б правільна», — сказаў пісьменьнік.

Ці стаў бы Мікалай Чаргінец есьці ў рэстаране «Поедем поедим»? 

«Не, і, праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву. У мяне ніколі б не прачнуўся апэтыт у рэстаране ў такім месцы».

17:11 12/06/2018


Загрузка...
Загрузка...