АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Кіраўнік МЗС Эстоніі не прыедзе ў Беларусь. Візіт прэм'ера гэтай краіны пад пытаннем

Міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер адклаў візіт у Беларусь, які быў намечаны на чацвер 14 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на прэс-службу МЗС Эстоніі.

«Візіт міністра замежных спраў Эстоніі ў Беларусь адкладзены ў сувязі са зменамі ў планах», - гаворыцца ў паведамленні. Новая дата візіту пакуль не агучана.

Візіт Свена Міксера павінен быў адбыцца 14 чэрвеня. Кіраўнік МЗС Эстоніі павінен быў сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Меркавалася, што падчас візіту трэба будзе старанна разгледзець пытанні падрыхтоўкі візіту ў Мінск прэм'ер-міністра Эстоніі, які павінен адбыцца ў гэтым годзе.

Больш дакладныя тэрміны прыезду павінны былі вызначыцца як раз на перамовах Свена міксера ў беларускай сталіцы.

10:34 13/06/2018


Загрузка...
Загрузка...