АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Працаўнік ЦІП на Акрэсціна, які падтрымаў абаронцаў Курапатаў, адбывае адміністратыўны арышт

Працаўнік цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна Міхаіл Грамыка, які нядаўна падтрымаў абаронцаў Курапатаў, быў звольнены з працы і пакараны адміністратыўным арыштам.

Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў падчас круглага стала па абароне Курапатаў, што адбыўся 12 ліпеня на сядзібе БНФ. Невядома, калі дакладна быў звольнены Міхаіл Грамыка (хутчэй за ўсё, ужо 2 ліпеня, у першы працоўны дзень пасля яго ўдзелу ў курапацкай вахце), у які дзень адбыўся суд і які тэрмін ён атрымаў. Але вядома, што яго павінны вызваліць 15 ліпеня, піша «Новы час».

Гісторыю Міхаіла Грамыка, які 30 чэрвеня асабіста далучыўся да вахты ў Курапатах, распавяла ў сваім Фэйсбуку кіраўніца ініцыятывы «За ўратаванне мемарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька. Грамыка асабіста памятаў некаторых палітычных актывістаў праз сваю працу наглядчыкам у ЦІП на Акрэсціна. Гэтыя знаёмства паўплывалі на рашэнне Грамыкі далучыцца да абароны Курапатаў.



12.07.2018 20:16


Загрузка...
Загрузка...


cashback