АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Беларусы заваявалі чатыры сярэбраныя медалі ЧЕ па веславанні на байдарках і каноэ

Весляры заваявалі ў нядзелю чатыры сярэбраныя медалі на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ.

Беларусы заваявалі чатыры сярэбраныя медалі ЧЕ па веславанні на байдарках і каноэ
Вольга Худзенка, піша tut.by, стала другой на дыстанцыі 500 метраў байдаркі-адзіночкі з вынікам 1.48,762, саступіўшы толькі венгерцы Дануце Козак (1.47,742).

Надзея Макарчанка і Вольга Клімава заваявалі срэбра на дыстанцыі 500 метраў каноэ-двойкі (1.56,238). Золата тут таксама дасталася Венгрыі.

Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай фінішавалі другімі на дыстанцыі 200 метраў каноэ-двойкі, усяго 0,2 секунды саступіўшы расійскаму дуэту.

Нарэшце, Алена Наздрова і Каміла Бобр сталі другімі ўслед за венгеркай на дыстанцыі 200 метраў каноэ-двойкі.

10.06.2018 17:20


Загрузка...
Загрузка...