АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Пінчанка Эльвіра Герман выйграла золата на турніры ў Стакгольме

У Стакгольме на турніры напярэдадні старту «Брыльянтавай лігі» Эльвіра Герман ўзяла золата.

Беларуска Эльвіра Герман перамагла ў бегу на 100 м з бар'ерамі на турніры ў Стакгольме, паведамляе belta.by. Вынік маладой бягухі - 12,74 сек. Яна апярэдзіла Рекенет Сцінкамп з Ямайкі і Эфье Боанс з Нідэрландаў. Забег адбыўся падчас нацыянальнага турніру напярэдадні старту «Брыльянтавай лігі» у сталіцы Швецыі. Асноўныя старты лігі адбудуцца ў Стакгольме сёння ўвечары. У бегу на 100 м з бар'ерамі выступіць рэкардсменка Беларусі Аліна Талай, якая будзе ў адным забегу з амерыканкамі Крысцінай Мэнінг, Доўні Харпер-Нэльсан і Брыянай Макнамі.
20:02 10/06/2018


Загрузка...
Загрузка...