АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Іван Ціхан вяртаецца ў сектар

Гродзенскі малатабоец збіраецца выйсці на старт упершыню пасля Алімпійскіх Гульняў.

 Фота з архіва «ВГ»

Спартсмен плануе прыняць удзел у міжнародным матчы паміж зборнымі Беларусі, Балканскіх краін, Балтыйскіх краін і Украіны, якая 22 чэрвеня пройдзе на рэканструяваным сталічным стадыёне «Дынама».


Зараз Іван Ціхан рыхтуецца да спаборніцтваў у расійскім Адлеры. Выступ у Мінску стане для яго першым за год і 10 месяцаў.


Міжнародная матчавая сустрэча пройдзе незадоўга да чэмпіянату Беларусі, па выніках якога будзе сфарміравана зборная для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы. У гэтым годзе, паведамляе "Вячэрні Гродна", самыя моцныя атлеты кантынента з 7 па 12 жніўня выступяць на алімпійскім стадыёне ў Берліне.

 

Нагадаем, Іван Ціхан стаў срэбным прызёрам Алімпіяды ў Рыа, кінуўшы молат на 77 метраў 83 сантыметры.

21:37 11/06/2018


Загрузка...
Загрузка...