Чацвёра на адно крэсла. АГП распачала партыйныя тэледэбаты перад з'ездам Унутрыпартыйныя тэледэбаты праводзяцца ўпершыню ў гісторыі Беларусі.

8 ліпеня ў Мінску пройдзе чарговы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), на якім выберуць новага кіраўніка партыі. Хто з чатырох патэнцыйных кандыдатаў: Васіль Палякоў, Анатоль Лябедзька, Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў - стане новым лідарам АГП?
Напярэдадні з'езду АГП распачала ўнутрыпартыйныя тэледэбаты з чатырох раўндаў. Тэмай першага чатырохбою стала ўнутрыпартыйная дыскусія "АГП сёння, АГП заўтра", якую прэтэндэнты абмеркавалі разам з вядоўцам тэлеканала "Белсат" Паўлам Мажэйкам.

03.07.18 10:16

Анатолий Лебедько