Майдан LIVE 10.10.2014 19

Майдан жыў, жыве й будзе жыць, пакуль б'юцца гарачыя сэрцы патрыётоў-украйнцоў. У гэным я ў які ўжо раз упэўніўся падчас апошняй сваёй паездкі ва Ўкрайну на сустрэчу з майданоўцамі, ініцыяваную беларускім боком.

Майдан у кожнай хаце
1-6. Кіеўская кватэра, ад якой нам даў ключы сябра па Фэйсбуку Паўло, сама ўяўляла сабой частку Майдану - наўкол плякаты, шыльды, налепкі, трахвейныя чырвоныя флагі й парваныя выбарчыя бюлетэні, ліхтары, банданы й супроцьгазы, каскі й шлемы самаабароноўца, журналістага, шахтара, байца Правага Сэктару, сьцягі й стужкі нацыянальных колероў, шмат рожных іншых цікавостак, у тым ліку, візыткі Яроша)

Дарэчы, Паўло перадаў колькі дзясяткоў майданоўскіх штук ў якасьці экспонатоў для менскага Музэю Таталітарыму й Салідарнасьці, прыказаўшы, што ў яго яшчэ знойдзецца дабра для колькіх  музэяў і гасьцёў)

майданоўцы
7-11. Майдан не прыйшоў зь ніадкуль, і нікуды ня "зьліўся" і ня "здуўся". Ён проста перайшоў на вышэйшую прыступку. Грамацкія актывістыя й журналістыя й надалей займаюцца сваім, ім працы зараз паболела. Самаабароноўцы й байцы, якія не патрапілі ў Нябёсную сотню", цяпер легальна ўзялі ў рукі зброю, каб абараняць свабоду й незалежнасьць ад расейскіх захопнікоў у шэрагох арміі, Нацгвардыі й дабравольчых батальёноў. Валянтэры займаюцца патрэбамі войска й параненых. Можна сказаць, што Майдан толькі пашырыўся, бо на ягоны бок пасьля расейскага ўварваньня перайшлі й многія ранейшыя актыўныя й пасыўныя супроціўнікі, і тыя, хто раней вагаўся. Але на гэных фотах усе ўкраінцы - майданоўцы. У тым ліку й паранены пад Іловайском камандзер Міхал з дабравольчага баталёну "Данбас", які, дарэчы, асабіста ведаў свайго цёзку-беларуса самаабароноўца Жызьнеўскага, што адным зь першых гэраічна загінуў на барыкадах Грушэўскага. Нашага Міхала ведалі й любілі многія, і выпраўлялі ў апошні шлях усім Майданом.

12. У цэнтры - валянтэрка Тетяна, "Війна й діло".

ніякіх шанцоў
13-14. Каб ані ў кога не ўзьнікала сумніву ці спакусы.

15. Хвілінны фрагмэнт відэёзапісу разповяду Наталі, прадстаўніцы "Валянтэрскае сотні",

для гэрояў АТА
16-19. Украйнцы праводзяць рожныя дабрачынныя аўкцыёны, выставы й флэшмобы, пішуць лісты, зьбіраюць грошы, лекі, вопратку й іншыя неабходныя рэчы для патрэбаў ўдзельнікоў антытэрарыстычнае апэрацыі (АТА) і параненых, творчыя калектывы й поп-групы граюць і сьпяваюць для жоўнэроў на плошчах і ў шпітальных дворыкох, запісваюць рожнапляновыя відэё і ўвогуле ўсяляк выказваюць сваю падтрымку гэрояў АТА.

Украйна
20-29. З патрыятычным ўздымом сустракаесься штохвілінна. Няма "йолкі" -  ёсьць агароджы й платы, балконы й дахі, масты, расьцяжкі на прашпэктамі й нават пад'ёмныя краны.

Хрышчацік
30-39. На Хрышчаціку ўсё так-жа танчаць і сьпяваюць, грае тое-ж фортэп'яно, толькі замест бочак гарыць фаер-шоў. Але, бывае, і шыны дзесь падпальваюць. Калі раптоўна ўзьнікае пільная патрэба і нехта запамятвае пра Майдан.

Эўромайдан
40-42. З Хрышчаціка праз Майдан мы паднімемся паўз помніка ахвярам рэпрэсыяў па Вуліцы "Нябёснай сотні" (былой Інстытуцкай), ператворанай у адкрыты музэй Гэрояў Майдану са сьцяной памяці, шматлікімі экспозыцыямі з сотнямі й тысячамі экспонатоў, асьветленай бігбордамі й шчытамі, і спусьцімся па Грушэўскага да Эўропейскага пляцу, дзе пасярод вуліцы супроць аркі стадыёна "Дынамо" знаходзіцца помнік Міхалу Жызьнеўскаму, беларусу з украйнскім сэрцам.

Па Вуліцы "Нябёснае сотні" трэба рабіць асобны фотарэпортаж, там вельмі шмат фота.

выставы
43-47. На Майдане адноўленая выстава карыкатур, а стэнды трох фотавыстаў, прысьвечаных АТА, фотадоказом расейскіх злачынстваў і ўласна Майдану, нагадваюць колішнія намёты. Каб памяталі.

Міхал Жызьнеўскі
48. Фрагмэнт фота Олены Білозерской. Самаабаронавец Жызьнеўскі ў полі. Упэўнены, ён быў-бы добрым камандзером. 49-50. Да помніка Міхалу падыходзяць і позна ўвечары. На Грушэскага за колькі хвілін я быў шостым.

памятка
І хочаш - не запамятаеш. Дух Майдану тут.


Фота-відэё зробленыя Juraś Navicki.

Мэтамарфозы Восені 07.10.2014 2


каштан
У кастрычніку на паўвыспе Серабранка (Менск) зацьвілі Каштаны...

бэз
...і Бэз.

Фота PS.

Краденый Крым 25.09.2014 52

О чём бы мы не говорили с россиянами весной-осенью этого года - в Беларуси, Литве или поезде Калининград-Москва (где их только нет) - разговор всегда скатывался к Майдану и Донбасу, вернее к обсуждению информации, подаваемой российским "зомбоящиком". А кончался аргументами типа "зато крымнаш#", "вот Севастополь себе вернули", "крымнаш# и всегда был наш", "Крым российский однозначно" и т.п. Так ли это на самом деле и хотят ли знать правду сами россияне, вопросы, скорее, риторические. Лично для меня, поскольку я с детства интересовался историей, вопроса о принадлежности оккупированного сегодня Россией полуострова не возникало никогда.

Этот разоблачительный фильм за неделю набрал больше просмотров, чем многие исторические экскурсы, статьи и профессорские видеолекции по истории Крыма, вместе взятые. Но удивляет не столько это, сколько количество дизлайков и комментариев под ним. Видно, он больно задевает самолюбие имперцев, разрушае их лживые мифы, на которых и построена вся российская история, сводит на нет их последний аргумент о величии ржавой бензоколонки, как часто называют Россию сегодня.

Глыток свабоды, альбо Нашыя ў Вільні 22.09.2014 1

У гэныя выходныя майстры зь Віцебску, Воршы й Менску прадставілі свае творы на Ярмарцы народоў

Аляксандра Рыгорыч
сьціпла пасьміхаецца ў вусы, утулііўшы погляд некуды ўніз. Ён-жа - ганарліва стаіць у вайсковай форме, гледзечы некуды далёооока-далёка. Потым зноў сьціпла усьміхаецца. Адгадайце месца)


магніцікі

Няправільна.

Наступны магніцік на стэндзе - гэрб Пагоня. І аднарублевы зайчык «Я быў ​​у Беларусі». Пах Макдональдса прыглушаны шашлычным дымом, спэцыямі й водарам гарбаты-пачастунка, якая сур'ёзна паляпшае крывазварот, мяркуючы па ўлётцы. Буцікі Zara і Marks & Spencer, насуперак усім бізнэспляном, канкуруюць з ваўнянымі вязанымі шкарпэткамі, шапкамі, пледамі й іншымі лапцямі.

Зьверху бясшумна лунае жоўты паветраны шар, мірна дзелячы неба з самалётамі, што заходзяць на пасадку. Сыпле дробны сітнічак, з-за чаго і без таго роўны брук прашпэкта Гэдыміна блішчыць яшчэ мацней.


кірмаш

6-ы кірмаш Народаў сьвету, Вільня.

Валёнкі з гарбузамі, чай з выпечкай, медавуха й піва, біжутэрыя, карціны, істаляцыі, народная творчасьць і наогул незразумелыя штукі. Замежнікі, мясцовыя, сужэнцы з дзецьмі, зь цяжкасьцяй балянсуюць на шпільках бландынкі. Скейтэры, ролеры і роварыстыя, геі, нефармалы, хіпстэры, беларусы з Акропалісу. Кожны знаходзіць сабе тут штось па гусьце, колеры, паху, каб начапіць на вуха, лядоўню альбо сьцяну, забэрзаць у нос, заварыць, закурыць ці проста паставіць на паліцу.

У праграме цяперашняга кірмашу - мерапрыемствы Дзён культуры Гданьску, сьвята мастацтваў Кольцы сяброўства, танцы народаў сьвету, Міжнародны фэстываль вулічных тэатроў Мазайка, вогненная фіеста Кола, адкрыты чэмпіянат Летувы па грылю, Ціхая дыскатэка і шмат іншых прыгожых, але незразумелых словазлучэньняў.

Больш за ўсіх прыцягвае, вядома, паветраны шар. Ён вялікі, жоўты і лётае. Што яшчэ трэба для шчасця? Але шар далёка, і наогул з іншага рэпортажу.

шар


А вось вядро - справа іншая. Сваімі трыма ножкамі яно ўпіраецца ў прашпэкт, наўкол абвешанае магніцікамі, штучкамі, унізе ё невядомае прыстасаваньне, якое дзяўбе ваду, уверсе - антэна для сувязі з космасом. Выглядае ўсё сумніўна, але працуе спраўна - манэткі кідаюць, значыць, пэрфоманс дзейнічае й падабаецца. Апэратар дадзенага абсталяваньня прысутнічае побач, і выглядае амаль нармальным: белы камбінэзон, планшэт-не-хуавей, лётны шлём, акуляры, чорныя бэрцы, грамадзянства Беларусі.

падбіты лётчык, ён-жа пілёт цэпеліна

Зямляк.

- Сяргей, якое ў вас ўражаньне аб кірмашы?

- Самыя найлепшыя. Апроч цікавай сувэнірнай прадукцыі, тут былі прыемныя хлопцы-музыкі, яны нядаўна сышлі, але вельмі прафесыйна працавалі. Рожныя канструкцыі, фактурныя, вялікія, радуюць вока, ды й з надвор'ем, я лічу, пашанціла.

- А як вы ставіцеся да ўкраінцоў, да расейцоў, якія таксама прысутнічаюць тут як ўдзельнікі?

- Я да ўсіх стаўлюся абсалютна супэрова, незалежна ад таго, з Расеі чалавек, Афрыкі, Францыі ці Эгіпту. На мой погляд, да ўсіх людзей трэба ставіцца самым найлепшым чыном. Могуць быць нейкія палітычныя рознагалосьсі, але на ўзроўні простых людзей такіх рознагалосьсяў ня мусібыць па азначэньні. Асабіста я добра стаўлюся да ўсіх людзей незалежна ад іх поглядаў, нацыянальнасьці й веравызнаньня.

У працэсе размовы высьвятляецца, што на кірмашы прысутнічае беларуская дэлегацыя рамесьнікоў, да якой мы і зькіроўваемся.

Прэзідэнт Беларусі сьціпла усміхаецца ў вусы, утуліўшы погляд кудысьці ўніз. Ён-жа – ганарліва...

- І што, бяруць такія магніцікі?

- Ну, пакуль не вельмі.


беларускі

Чатыры палаткі з самаробкамі і паўтузіна прыгожых дзяўчын - невялікі беларускі дэсант з Віцебска і Оршы на кірмашы.

- Як вам кірмаш, што падабацца, што не падабаецца?

- Мне вельмі падабаецца Вільня. Падабаюцца работы народных майстроў, што тут прадстаўленыя. Ну, і, вядома, самая атмосфэра, водары, музыка, вясёлыя асобы.

- А як да вас ставяцца?

- Вельмі душэўна. Дыскрымінацыі ніякай няма. Зразумела, што людзі гавораць па-летувіску, але калі ты кажаш, што прыехаў зь Беларусі, то мкнуцца перайсьці на рускую.

- Мне падабаецца, калі ў людзей добры настрой, асабліва калі яны шпацыруюць сем'ямі. Такія мерапрыемствы аб'ядноўваюць людзей, як рожныя сем'і, так і рожныя народы.


Менск, Ворша, Віцебск

 Сама паездка сябе не акупае па грошах. А ездзяць яны таму што … Тут дзяўчыны ўпадалі ў задуменнасьць і пачыналі казаць словамі з прэс-рэлізу пра яднаньне народаў, культурніцкі абмен і іншыя патасныя вызначэньні-фразы бы “сябе паказаць - іншых паглядзець. Прасьцей кажучы, рамесьнік павінен выстаўляцца, рамесьнік павінен езьдзіць, прадаваць, развівацца.

На ўсёй пары кіляметроў кірмашу прысутнічала толькі трох паліцэйскіх. Піва было шмат, але зусім ніякіх эксцэсаў не назіралася. Наогул, для беларускага наведвальніка такія мерапрыемствы вельмі цікавыя. Хочаш - ўваходзь з аб'ектывам больш 4-х см. Хочаш - з роварам. Або з ручной паклажай. Уласна, турнікетоў i агароджаў няма.

А калі напіцца піва, і наесца пірожных, і калі раптам стане добра-добра й вольна на душы, можна проста стаць пасярод праспекта, задраць галаву ў неба і пракрычаць:

- ААААААА!

У родным Менску, як вядома, пасля такога неба загарадзілася-б клапатлівай асобай амапаўца.

А тут нічога - жоўты шар як плыў, так і плыве. У цэлым так, трэба прывыкаць. Не па-нашаму ўсё.

расеец

А наконт яднаньня народаў... Мы не здолелі вылучыць украінцоў на фоне летувісоў. Ды й беларусоў-б не знайшлі, калі б Сярога-вядро не здаў. Не выдзяляемся мы сярод эўропейцоў. Але ёсьць і адмысловы намёт. Расеец, але добры дзядзька з барадой, прадае такіх жа барадатых лялек, матрошак і дудачкі. І ахвотна ў яго купляюць. Таму што прыцягваюць, і ня гледзячы на тое, што расеец.

Пабольш бы нам такога яднаньня, прасякнуцца-б ім усім, як пірожнае мёдам  з намёту 18Б. І аднойчы, адны навучацца мець зносіны са сьветом без аўтаматоў і зялёных чалавечкоў. А іншым дазволяць праязджаць на сьвята на ровары. А, можа, нават і праносіць аб'ектыў больш 4-х см.

Дзяніс Зелянко, Алена Капшуль-Міцкевіч, Зьміцер Лупач, Юрась Навіцкі.

Пад сьцягамі Сьвятога Юрая й Пагоні 07.09.2014

У той час, калі ўсе суседзі шырака сьвяткуюць 500-ыя ўгодкі перамогі над маскоўскімі захопнікамі пад Воршай, тутэйшыя ўлады ня толькі забаранілі сёлетні варшанскі фэст, але й адмыслова перад самай датай перааралі поле гісторычнае бітвы, ушанаваўшы парэшткі колькіх дзясяткоў тысячаў акупантоў гноем.

Нягледзячы на гэныя вельмі неспрыяльныя, мякка кажучы, абставіны, грамадзкія і культурніцкія актывістыя Беларусі заплянавалі-такі й правялі 6 верасьня на Крапівенскім полі шэраг мерапрыемстваў.
ад'езд
 Пакуль суседзі вырабляюць маркі й манэты, праводзяць мітынгі й навуковыя канфэрэнцыі да памятнае даты, мы проста едзем на сапраўднае Крапівенскае поле, дзе нашыя продкі разбілі ў колькі разоў большае войска акупантоў і праславіліся на вякі ўва ўсёй Эўропе, ды й сусьветнай ваеннай гісторыі таксама.  
1.  Мясцовы дамбас-вадзіла упрыгожыў лабавое шкло экскурсыйнага аўтобуса расейскім сьцяжком. Хлопцы пяшчотна яго папрасілі прыбраць…
2.  ...і павесілі свой.
3.  У паездцы ўдзельнічалі  й духоўныя беларускія лідэры – сьвятыя айцы Беларускай Аўтокефальнай праваслаўнай царквы.  Айцец Леанід  асьвяціў вандроўку й о, цуд нябёсны – сігуранца адыйшла ў цень.  Да Воршы, у кожным выпадку, дапялі без перашкод.  

міліцыя
Непрыемнасьці пачаліся за Воршай, калі нас некалькі разоў спыніла мясцовая дарожная міліцыя з пагрозамі загнаць аўтобус на штраф стаянку,  калі мы паспрабуем на зваротным шляху заехаць у Воршу.
4-7. Аўтоспын.  

шэсьце
Прабіраліся, бы партызаны, вакол поля, дзе па высокай яшчэ верасьнёвай траве, дзе па ворні. Пілігрымоў было больш за два дзясяткі ў аўтобусе плюс тры аўто. Нехта, як пісьменьнік, гісторык Уладзімер Арлоў ці бард Зьміцер Вайцюшкевіч, прыплылі на лодцы праз Крапіўну. Іншыя , прыблізна траціна сборкі, чакалі нас у намётавым мястэчку. Сьвятары й гісторыкі, пісьменьнікі й паэты, мастакі й музыкі, грамацкія дзеячы й актывістыя, шчырыя беларусы. Асіповічы, Ворша, Бабруйск, Бабры, Барань, Барысоў, Ворша, Магілёў, Менск, прабачайце, калі каго прапусьціў, бо ня ўсіх ведаю. Прыехала, нягледзечы на праблемы са здароўем, да якіх прывёў яе незаконны арышт, вядомая дружыньніца Плошчы-2010 Тацяна Грачанікава. Дзякуючы яе фота выйшаў гэны рэпортаж, бо мяне па традыцыі прызначылі сьцяговым на самую вялікую (і цяжкую), гісторычную, дарэчы, харугву на дзідзе.
8. Жывапіснае неба.  
9. Сустракаў і праводзіў нас вялікі плякат на бярозе. які быў відаць ледзь не з дарогі.
10. Наперадзе - уладыка Сьвятослаў, кіроўнік Беларускай аўтакефальнай царквы архіепіскап Наваградскі Паўночна-Амерыканскі, і айцец Леанід.
11. Тацяна Грачанікава й Мікола Купава, вядомы мастак, нясуць карзінку са штучнымі кветкамі.  

пленэр і выстава
У гэты час мастак Алесь Пушкін разам з калегамі Генадзем Драздовым, Рыгорам Баталёнком, Лявонам Грышуком ды іншымі сябрамі Саюза мастакоў й суполкі «Пагоня» праводзіў пленэр.
12. На першым посьце сустракае нас сябра Беларускага саюза мастакоў Лявон Грышук.  
13-16. І пленэр, і выстава.
17. Я тут Пушкіну крыху паправіў)

камяні
18-21. Старажытныя камяні мастакі да юбілею ператварылі ў помнікі гісторыі й культуры.  

супольная малітва
22-27. Маліліся й прамаўлялі, ускладалі кветкі й запальвалі зьнічы, гралі й сьпявалі, чыталі вершы й прэзэнтавалі кніжкі (мне таксама дасталася тры).

вячэра
28-32. Гутарылі, разглядалі выставу й пэрфоманс з гусьмі пад камэнтары Алеся Пушкіна, пад расповяды доктара гісторычных навук Алеся Краўцэвіча павячэралі, чым Бог паслаў.  

табор
33 Селяцкі табор. Шкада было зьяжджаць. Тым больш, што палова, у тым ліку бард Андрэй Мельнікоў, заставалася й на нядзелю...  


ля камянёў
Бонус: фота ад Арцема Лявы.


Гэроі й ахвяры 03.09.2014

75-й гадавіне разьвязаньня ІІ Сусьветнай вайны, якая забрала дзясяткі мільёной жыцьцяў і траціну насельніцтва Беларусі, прысьвячаецца

архіўныя фота

Архіўныя фота.

…Я йшоў на Вайсковыя могілкі зь цяжкім сэрцам. Па нашаму роду, як і па многіх іншых беларускіх родох, таксама пракаціўся цяжкі каток гэнай тотальнай, бязьлітаснай, цяжкай, крывавай, подлай, жудаснай, бруднай, несправядлівай вайны ўсіх супроць усіх, якую кіроўнікі нашае краіны ўжо шмат гадоў называюць “пераможнай” і “вызвольнай”. Яшчэ жывыя колькі маех родных і сваякоў старэйшага пакаленьня, у асноўным, жанкі, якія бачылі гэную вайну на ўласныя вочы. Іншыя, мужчыны, паляглі, хто на самым пачатку ў гіганцкіх беларускіх катлах, хто абараняючы Расею. Адзін, праўда, дзед, вымушаны чырвоны партызан, вярнуўся жывым, аднак адразу быў асуджаны на 15 гадоў гулагоў. Таму, каб сабрацца з духом, я прыйшоў на месца за гадзіну да пачатку цырымоніі, але не пайшоў да мэмарыялу чырвонаармейцоў, а блукаў між магіл партызан і цывільных, сярод якіх было нямала й дзяцей…

Чаму на Вайсковых могілках, спытаеце вы? Таму што падобныя акцыі па ўшанаваньню памяці ахвяр ужо праводзіліся сёлета й у Курапатах, і ў Трасьцянцы, і нават у Катыні пад  Смаленском (пра апошнюю я пісаў у блёгу).  Чаму я шукаў натхненьня, блукаючы сярод магіл ваенных часоў? Бо-ж я насамрэч ня ведаў, як умясьціць ў кароткую прамову такую вялізарную па аб’ёме тэму, як ахвяры ІІ Сусьветнай вайны. Пяцьцю гадамі раней я паспрабаваў напісаць працу “Ахвяры вайны”, дык каб хоць крыху азначыцца, сыстэматызаваць гэныя ахвяры з прыкладамі, давялося надрукаваць 24 старонкі тэксту.

Там, сярод магіл, я сустрэў колькі жанок, будучых удзельніц мэмарыяльнай акцыі, і пару дзясяткоў хвілін да яе пачатку мы прабавілі ва ўспамінах і агляданьні помнікоў, што канчаткова зьняло маю ўнутраную напружанасьць. А прамовы, дзякуй Богу, знайшлося, каму казаць. А зараз – пра самую акцыю.

клясыфікацыя

Схема-клясыфікацыя, navicki.

У Кіеве й Менску зь ініцыятывы Руху салідарнасьці «Разом» прайшлі акцыі па ўшанаваньню памяці гэрояў і ахвяр Другой Сусьветнай, прысьвечанай 75-ым угодкам яе пачатку.

Усе жалобныя мерапрыемствы адбываліся якраз 1 верасьня, спачатку ў Кіеве, у Бабіным Яры, а потым, бліжэй да вечара, на Вайсковых могілках у Менску.

У сумную гадавіну нападу нацысцкай Нямеччыны й Савецкага Саюзу на Рэч Паспалітую старшыня Руху салідарнасьці «Разом» і Беларускага цэнтру ва Ўкрайне Вячаслаў Сіўчык, лідэр грамадскай ініцыятывы “Луганцы” Сяргей Каваленка, каардынатарка Руху салідарнасьці «Разом» ва Ўкрайне Галіна Сарочык у кароткіх прамовах узгадалі гэрояў украйнскай і беларускай нацыяў, а таксама распавялі пра тыя страшныя ахвяры, якія панеслі Ўкрайна й Беларусь у выніку Другой Сусьветнай вайны.

Каля манумэнтоў у Бабіным Яру, які зьяўляецца адным з самых трагічных мэмарыялоў Другой Сусьветнай вайны, актывістыя руху ўсклалі кветкі й запалілі зьнічкі. Потым, каля крыжа, ўсталяваннага ў памяць 621 АУНаўца, забітых ў Бабіным Яры, адбыўся жалобны мітынг, які пачаўся зь хвіліны маўчаньня па ўкраінскіх гэроях, якія сёлета загінулі ўсходзе Ўкрайны ў барацьбе са страшнай пагрозай ўсяму чалавецтву – расейскім імпэрыялізмам.

Агучвалася й трывожная інфармацыя з франтоў Данбаса, казалася й пра нябесьпеку трэцяй сусьветнай вайны. Напрыканцы імпрэзы, ушанаваўшы хвілінай маўчаньня гэрояў і ахвяр Другой Сусьветнай вайны, удзельнікі акцыі, стоючы пад бела-чырвона-белымі й украінскімі(жоўта-блакітным і АУН) сьцягамі, выгукнулі: Слава Україні! Жыве Беларусь! Слава Нацыі!

ніжняе фота - navicki

У Кіеве й у Менску. Верхняе фота - Рух салідарнасьці "Разом". Ніжняе фота navicki.

У Менску каля двох дзясяткоў грамацкіх актывістых усклалі кветкі да мемарыялу вызваліцелям Менска ад гітлероўцоў, і да помніка беларускаму пясьняру Янку Купалу, які загінуў пры нявысьветленых абставінах,  ушанавалі іхнюю памяць хвілінай маўчаньня.

Як адзначыў кінадраматург Уладзімер Халіп, менавіта 1 верасьня 1939 а 45 хвіліне на пятую нямецкі вучэбны браненосец “Шлезьвіг-Гальштынія” абстраляў польскую паўвыспу на беразе Балтыкі Вэстэрпляте і высадзіў дэсант. “Шмат каму здавалася, што гэная чужая вайна, што яна хутка скончыцца. Сярод абаронцаў Вэстэрпляте было шмат беларусоў, у тым ліку родны дзядзька маёй жонкі — шэраговец і выдатны беларускі пісьменьнік Янка Брыль — падхарунжы баталёна марской пяхоты», — сказаў спадар Уладзімер.

Ён нагадаў, што вайна прынесла Беларусі вялікія страты, выкліканыя сталінскімі рэпрэсыямі пасьля захопу Заходняй Беларусі, а таксама ваеннымі дзеяньнямі, у якіх беларусы змагаліся на рожных франтох супроць нацыстых, а часом і па рожныя бакі фронту. На вялікі жаль, іх безымённыя магілы да гэнай пары раськіданыя па ўсім сьвеце. А гэроі-беларусы, якія змагаліся на Заходным фронце супроць нацыстых, у Савецкім Саюзе пасьля перамогі былі не прызнанымі за ўдзельнікоў вайны, у тым ліку гэроі абароны Вэстэрплятэ, штурму кляштару Монтэ-Касына ў Італіі й дэсантнай аперацыі “Аверлёрд” у францускай Нармандыі.

вайна

Вайна. Пэйнт navicki.

Саветы палічылі ворагамі народа і тых сумленных беларусоў, хто ва ўмовах акупацыі вучыў беларускіх дзяцей роднай мове, сапраўднай гісторыі й традыцыйнай культуры свайго народа. Усе краіны — удзельнікі антыгітлероўскае кааліцыі атрымалі нейкія дадаткі да сваёй тэрыторыі, а Беларусь — адзіная з кран, што змагаліся супроць нацыстых, панесла тэрытарыяльныя страты, падкрэсьліў Уладзімер Халіп.

На  ягоную думку, беларусы могуць спадзявацца ў гэтым сьвеце толькі на саміх сябе, на сваю слаўную гісторыю, на сваіх бацькоў і дзядоў, якія замагаліся за гэную зямлю й заплацілі за яе сваёю крывёю і жыцьцём, на сваё яднаньне, на сваю супольнасьць, на сваю мужнасьць, а не на Расею, якая ў чарговы раз паказала ўсяму сьвету ва Украіне сваю імпэрскую крыважэрную захопніцкую сутнасьць.

Толькі тыя людзі, якія не адмаўляюцца ад сваёй мовы, гісторыі й культуры, але шануюць іх, могуць звацца народам і прэтэндаваць на тое, каб у іх была самастойная незалежная краіна, паўнавартасная нацыя і шчаслівая будучыня, падкрэсьліў Уладзімер Халіп. Ён выказаў спадзяваньне, што беларусам хопіць развагі, розуму і мужнасьці ацаніць ўсё тое, што сёньня адбываецца ў сьвеце, каб трымацца за сваю зямлю й за яе мяжы, а ў цяжкі час, калі такі час, крый Божа, прыдзе, стаць на абарону сваёй Бацькаўшчыны.*  

        У сваю чаргу нзаступнік старшыні Руху салідарнасьці «Разом» Алесь Макаеў правёў паралелі паміж Другой Сусьветнай вайны і сучаснымі падзеямі ва Украіне, параўнаўшы дзеяньні Расеі з аналягічнымі - гітлероўскай Нямеччыны. Скончылася акцыя гімном “Магутны Божа”.

*Прамова Ўладзімера Халіпа ўзятая з «Новага Часу»

Фота navicki.

Дарэчы, калі пісаўся гэны артыкул, прыйшло паведамленьне з Горадні, што там на тэрыторыі вайсковай часткі знойдзенае чарговае масавае пахаваньне – парэшткі 47 вайскоўцоў, у некаторых былі гузікі з Пагоняй. Хто іх насамрэч забіваў, немцы ці энкавэдыстыя, мы даведаемся няхутка.

знаходка
Фота "Гродзенскай праўды".

«Лихорадка Путлера» 31.08.2014 43

Знаешь самый короткий анекдот? Десантники заблудились!

«На самом деле это правда, и я сейчас говорю серьезно. Я верю, что они заблудились, потому что там нет маркированной границы.»
                                                                           В. В. Путин на молодежном форуме «Селигер».  

я не виноват

Пока звёзды мировых экранов и примкнувшие к ним обливаются водой в стремлении остановить лихорадку Эбола, Россию всё больше охватывает намного более страшная болезнь, классифицируемая как «лихорадка Путлера». Заболевшие ею граждане РФ теряют ориентацию в пространстве и с оружием в руках пересекают границу суверенной Украины. Раньше это касалось только обычных граждан да еще журналистов российских СМИ, вооружённых ПЗРК и автоматами Калашникова.

Это явление и сегодня продолжает иметь место, поскольку, как сообщает радио «Свобода», у п'ятницю Службою безпеки України на одному з блокпостів сил АТО у Донецькій області затримано автомобіль з двома озброєними громадянами Росії. Як заявив Лисенко, вони нелегально перетнули державний кордон України «для виконання завдання російських спецслужб з ведення інформаційної війни проти України. Під прикриттям журналістської діяльності ці особи, спотворюючи інформацію у свої репортажах, мали поширювати панічні настрої серед населення Донеччини». У затриманих вилучено стрілецьку зброю – автомати та набої до них. Заблудились не просто в Украине, да ещё и с огнестрельным оружием, но ещё ухитрились попасть в зону антитеррористической перации. Тяжёлый случай.  

Была ещё неожиданная вспышка эпидемии, когда российские военные в Крыму захватили украинские военные и гражданские объекты, флот и военную технику. Теперь всё население этого украинского полуострова не знает, в какой стране оно находится. И, что интересно, всемирные организации здоровья ограничились тогда покачиванием мудрых голов и соболезнованиями, что не могло привести к ещё более тяжёлым последствиям и распостранению больных россиян и в других регионах мира.  

заблудившиеся

Во многих случаях обострение лихорадки Путлера заканчивается смертью заразившихся, и тогда они возвращаются назад в Россию в цинковых ящиках. Однако, наиболее опасно распостранение данной болезни всё-таки среди российских военных, когда они с территории России начинают артогнём «по ошибке» уничтожать украинские объекты или поселения. Или, что ещё хуже, начинают «блуждать» на территории Украины на танках, бронетранспортёрах или установках залпового огня, хаотично паля по гражданским самолётам, предприятиям и городам. Десяток таких «заблудившихся на бронетранспортёре» был задержан 25 августа в зоне АТО всё той же СБУ. Как передавали их матери со слов представителей военных, "23 августа, когда они (десантники. - Прим. NEWSru.com) выехали из Ростовской области в составе трёх парашютно-десантных рот (200 чел.), ребят переодели в маскхалаты, заставили наводчиков закрасить танки, знаки отличия закрасили белым кругом". По их словам, "ребята не понимали, куда они едут, куда их везут". Характерные симптомы.  

Не успели больных передать на родину, как поступило очередноё сообщение из Украины об обнаружении новой партии российских военных, заражённых лихорадкой Путлера. При выходе из окружения под Иловайском одна из групп АТО опять захватила несколько российских десантников. Об этом сегодня на брифинге в Киеве сообщил спикер информационного центра СНБО Андрей Лысенко.  

На сегодняшний день достоверно известен основной источник заражения лихорадкой Путлера. Это президент России Путин, т.к. именно он начал путать элементарные вещи – украинский Крым с Россией, а сейчас раз за разом путает юговосточную часть Украины с мифической «Новороссией». Болезнь заставляет его высказываться в таком же путаном стиле о государственности Казахстана.

Пора уже всемирным организациям здоровья принимать радикальные меры против всё большего распостранения в Европе этого тяжёлого заболевания. Потому что, если не будут произведены локализация, карантин, прививки, терапия, то и не каждый хирург потом сможет исправить. Обливаниями тут не поможешь, запущенный случай.

террораша

Ня бойся! альбо Памяць пад канвоем 24.08.2014 18

Рабочы назоў: Аповяд пра зялёных, чорных, шэрых, блакітных, плямістых і іншых калярацкіх чалавечкоў ці Прыгоды беларусоў у Расеі

Традыцыйнае наведваньне мэмарыяла "Катынь" на Смаленшчыне ў Эўропейскі дзень памяці ахвяр сталінізму й нацызму (23 жніўня) адпачатку абяцала быць вельмі цікавай.

пастухі
Яшчэ аўтобус не пад'ехаў, як вакол месца збору паломнікоў у Менску пачала віцца, як восы вакол мёду, пара дзясяткоў прадстаўнікоў мясцовай сігуранцы, пераапранутых у цывільную вопратку. Некаторыя нават падыходзілі паслухаць, пра што мы гаворым, і паздымаць пра нас кіно. Давялося праверыць у іх дакуманты, каб упэўніцца, што яны тыя, пра каго мы й думалі, бо некаторыя зь іх мелі ужо занадта брава-гопніцкі выгляд. Падобную ўвагу ўлады мы адчулі ўпершыню. Такое адчуваньне, што ў "товарищей" няма іншага клопату, як толькі праваджаць нас ды сустракаць. Прычым сігуранцы, без дазволу здымаючы нас, здымаць іх самех чамусьці забаранялі, а фота прымушалі выдаляць. Але зараз у нас ужо фатаграфаваць умеюць усе. Гэныя фота - толькі невялічкая частка фотамасыву, назьбіранага за паўгадзіны збораў паломнікоў. Ды плюс яшчэ тыя, што былі адноўленыя пасьля выдаленьня.

каардынаторы
Экскурсыю вялі вядомая грамацкая лідэрка Ганна Шапуцька й Алесь Макаеў, заступнік старшыні Руху Салідарнасьці "Разом", які гэную мэмарыяльную паездку й заарганізаваў й матэрыялізаваў.

кіно
Арганізатары запрапанавалі для прагляду цэлую нізку дакумэнтальных і мастацкіх стужак на тэматыку, датычную даты й мэты паездкі, колькасьцяй болей за паўтузіна. Час шляху да расейскай мяжы праляцеў незаўважна. Мяжу прайшлі без затрымкі, хоць гэным разом аўтобус пераглядалі расейскія памежнікі, правяралі дакуманты.

чалавечкі
Аднак на першым-жа прыпынку пасьля мяжы нас акружылі й заблякавалі расейскія сілавікі. Проста пералічу экіпажы, каб вы маглі ўявіць, які вэрхал узьняўся вакол звычайнай, традыцыйнай ужо, беларускай экскурсыі ў Катынь, дзе пахаваныя многія беларускія-ж грамадзяне ці проста этнічныя беларусы: ДПС (2 аўто), паліцыя (2 ці 3 аўто), ФСБ і невядомыя спэцы (па адной аўто). Пазьней да іх далучацца яшчэ аўто ППС і аўтоматчыкі на казьле. З такім эскортом, як вазілі нас, у Беларусі езьдзіў, напэўно, толькі Лукашэнка. Але пратрымалі нас без тлумачэньняў тры з паловай гадзіны пад арыштом, амаль да самага закрыцьця мэмарыялу. Кіравалі ўсім не палкоўнікі-падпаўкоўнікі, а  "товарищи в штатском", якія прадстаўляцца адмаўляліся. Двох удзельнікоў экскурсыі, у тым ліку Вольгу Завацкую, маці выкрадзенага апэратора ОРТ Зьмітра Завацкага (яна на ніжнім фота зь левага боку), арыштавалі й да вечара трымалі ў турэмных каморах. Прычынай арышту пані Вольгі, напрыклад, стала тое, што пашпарт іхні быў на афармленьні візы за мяжу, а з сабой была ксэракопія й пэнсыйнае пасьведчане. І майкі-шмайкі, пра якія пасьпеў ужо паведаміць цэлы шэраг СьМІ, да затрыманьняў і арыштоў дачыненьня ніякага ня мелі.

Цікавая рэч: нашыя суседзі-чалавечкі пра нас і Ўкрайну ведаюць зусім мала (ня кажучы ўжо пра гісторыю), а мову нашую чамусьці ўвогуле не разумеюць, бо патрабавалі "не глумить головы" і "разговаривать на нормальном езыке". В-опшчым, чучмэкі какія-то, прабачце невялічкую непаліткарэктнасьць. Гэна ім за "бульбашэй") І яшчэ: у фээсбэшнікоў на дворнікох навязаныя былі тэрарыстычна-калярацкія стужкі, а шапкі ў некаторых насунутыя на вочы якраз як у энкэдыстых-кáтоў, якія растрэльвалі польскіх афіцэроў у фільме "Катынь" Анджэя Вайды, мы яго якраз і глядзелі ў аўтобусе. Увогуле эфэкт дэжа вю не пакідаў нас усю паездку. Канечне, нам загадалі прыбраць усе фота-відэё гаджэты. Канечне, зноў некаму нешта выдалілі.


Камэнтары наконт затрыманьня.


Камэнты стаўлю самыя мяккія, бо іншыя паломнікі, проста кажучы, вельмі былі незадаволеныя й, магчыма, будуць скардзіцца альбо выказваць свае пратэсты іншым чыном.

паломнікі
Праз тры з паловай гадзіны тэлефанаваньня журналістом і амбасадаром невядомае начальства невядомых расейскіх спэцоў загадала везьці нас пад канвоем па нашым заплянаваным маршруце, але сьцягі нават на могілках выкарыстоўваць забараніла. У Катыні нас зранку чакала чарговая рота пачэснага караула. Нават па цьвінтару за намі соўгалася цэлае адзьдзяленьне рожнаітых вежлівых чалавечкоў у рожнакаляровых формах і без формаў. Гэныя таксама фатаграфавацца не залюбілі, у адрозьненьне ад нас. Напэўна, як і ў нашых сігуранцоў, таксама сумленьне нячыстае. А вось ва Ўкрайне, якая ім так не падабаецца, мы з праваахоўнікамі фатаграфаваліся, магу выкласьці фоткі)

цвінтар
Ну, ва ўшанаваньні памяці ахвяр палітычных рэпрэсыяў якраз нічога новага не было. Выступілі зь невялічкімі прамовамі ўжо вядомыя вам Алесь Макаеў, Ганна Шапуцька, шыракавядомы мастак Алесь Пушкін, былы палітвязень Сяргей Ханжанкоў. Вянкі, карзінкі, кветкі, зьнічкі, звон, малітвы, сьпевы, экскурсыя па мэмарыяле, потым па месцы авіякатастрофы - там тая-ж працэдура. Я-ж кажу - традыцыя. Адначу, што некуды паўсюдна пазьнікалі многія штучныя кветкі, нацыянальныя сьцяжкі, фота, усе крыжы-распяцьці на месцы катастрофы - голая лава, нават аськялепак самалёта, які тырчэў зь бярозы, нехта выдраў. Неяк нязвычна пуста й чыста выгладалі мэмарыялы ў гэны раз.

пара фотак для ілюстрацыі
Місыю памяці мы выканалі, але зьяжджаць з Расеі без нашых арыштаваных паломнікоў адмовіліся. Пасьля чарговага этапу перамоў і двохгадзіннага чаканьня іх-такі выпусьцілі зь вязьніцы ў Рудні Смаленскай вобласьці, але ўжо дабірацца да мяжы ім давялося за свой кошт. Апроч таго, ім выпісалі штрафы па тры тысячы правільных рублей. Ну, свабода заўжды дорага каштуе. Карацей, дабраўся я дахаты толькі а пятай ранку.
***

У пілігрымцы, якую зладзіў Рух Салідарнасьці "Разом", апроч прадстаўнікоў вышэйзгаданай арганізацыі прынялі ўдзел "мэмарыялоўцы", ініцыятыва "За ўратаваньне Курапатаў", праваабаронцы, культурніцкія й грамацкія дзеячы, валянтэры Талакі й іншыя неабыякавыя грамадзяне. Ну і пара журналістых, у тым ліку, і ваш знаёмец, блёгер Юрась Навіцкі.




Валянтэры талакі: Нельга дапусціць новых Курапат, альбо Сэрца баліць за Ўкрайну 23.07.2014 1


…Амаль два дзясяткі актывістаў прыбіралі ўчора народны мэмарыял Курапаты.  Другі  год гэтая група  прыходзіць сюды зь вясны па восень раз на тыдзень, а  то і часцей, каб ачышчаць ад зарасцяў і смецця месцы масавых пахаванняў ахвяр сталінскага генацыду канца 30-х -пачатку 40-х.



Розныя людзі, аб'яднаныя адной ідэяй – мэмарыял трэба ратаваць. Ад вандалаў, улады і яе хіжых сяброў-прадпрымальнікаў. У знак павагі да сваех продкаў. Для памяці. Яны кажуць, што ня хочуць, каб падобныя злачынствы паўтарыліся ў Беларусі. Яны гавораць, што нельга дапусьціць новых Курапат ня толькі на нашай зямлі, але і ва ўсім свеце, бо зараз зноў ўзьнікла такая пагроза.



Літаральна на днях было знойдзена масавае пахаванне ва ўкраінскім Славянску, вызваленым ад прарасійскіх сепаратыстаў і расійскіх тэрарыстаў, якія катавалі і забівалі закладнікаў з ліку тамтэйшых прадстаўнікоў улады і мірнага насельніцтва. Акупанты сбіваюць на Ўкраіне транспартныя і пасажырскія верталёты і самалёты.



Сёння па Беларусі вольна перасоўваюцца асобы з акупанцкімі флагамі, сімволікай і лозунгамі, па ўсіх тэлеканалах трубіць ілжывая расейская прапаганда – менавіта с гэтага пачыналася акупацыя Ўкраіны і гібрыдная вайна на яе поўдні і ўсходзе. Менавіта таму некаторыя валанцёры выказваліся пра падтрымку Ўкраіны і недапушчэньня супрацы, а тым больш, зрастаньня, з краінай-акупантам і тэрарыстам. Каб не вярнуліся Курапаты.


Відэё:


Кіно і Немцы (Рут Уолер, Рут Уольлер, Рут Уоллер, Ruth Waller) 15.07.2014 7


Тацяна Грачанікава ля магілы Рут Уолер, Вайсковыя могілкі, 2013. Фота P.S.

З Тамарай Хведараўнай Місейчык на тэму вайны й пасьляваеннай дапамогі амэрыканскай я размаўляў апошні раз летась, па тэлефоне, на ўгодкі памяці амэрыканскай місыянэркі Рут Уолер, калі яе (Тамары Хведараўны) дачка, Тацяна Грачанікава, прыходзіла перадаць ад яе паклон. Сёлета Пані Тамара сама прыехала ў Менск, бо адзін фонд, назавем яго вельмі ўмоўна "Салідарнасьць", дакляраваў дапамогу (штопраўда, нешта там раптом не заладзілася, але не аб тым гаворка пойдзе). Таму, карыстаючыся выпадком, я вырашыў працягнуць нашую цікавую размову, што называецца, ужывую.


Пані Тамара, Серабранка, 2014. Фота P.S.
Пані Тамара, аці памятаеце Вы, як Немцы напалі на Савецкі Саюз?

Натуральна, мне ўжо было 9 гадоў, даволі дарослай дзяўчынкай была (сьмяецца). Раньнім браньскім (Браньск зараз Польшча / заў. кар.) ранком нас без рэчаў, пад гул самалётоў і выбухі зэнітак, пасадзілі на грузавік і павезьлі прасёлкамі на ўсход у калёне іншых машын, якія йшлі вельмі шчыльна, ледзь не датыкаючыся адна да днэй. З намі разом ехалі й пілёты, якія не пасьпелі ўзьляцець - ня быў гатовы СС да вайны. Укрутцы грузавік наш разбамбавалі й надалей мы дабіраліся ў рожны спосаб: на калёсах, пешкі, нат на параходзіку. Да Менску дапялі, калі ён ужо палымнеў. Казалі, што добра паддалі вагню савецкія падпальшчыкі - каб Немцом нічога не пакідаць.


Тамара Місейчык, 1941, 1946. Фота зь сямейнага архіву.
Гэна адзінае вашае даваеннае фота?
Ну так. Усё-ж пакінулі ў Браньску. Іншыя людцы нават і дакумэнты не пасьпелі схапіць. А гэнае фота захавалася, бо было дасланае ў лісьце сваяком як раз перад нападом.

Яшчэ траплялі пад бамбаваньне па дарозе?

Асабіста нашая сям'я - не. Быў выпадак, калі здавалася - усё, сьмерць, але пілёт спусьціўся ніска-ніска, паглядзеў, што жанкі й дзеці - і адляцеў.

А баяліся Немцоў? Дарэчы, падчас акупацыі сёнешняй Серабранкі не было, а Немцы жылі тут побач, празь Сьвіслач, у Лошыцкай сядзібе, дзе пасьля вайны месьцілася Вашае ЮННРА. Гэныя фота я адкапаў у архівох, калі шукаў матэрыялы пра Лошыцкую аўтарыю Панны Марыі:


Нямецкая акупацыя, 1941-1944. Фота архіўныя.

Неяк ня дужа. Ведаеце, у дзяцінстве ўсё па-іншаму. Ды й стасаваліся мы зь імі ня так ужо й часта. Пасьля таго, як уся нашая сям'я (бацька тады ўжо загінуў у цяжкіх баёх пад Смаленском / заў. кар.) правяла некалькі тыдняў у паліцыі, маму й брата Лёню, як партызаноў, забралі ў канцлягер, а мяне Немец завеў у сям'ю паліцая, няшчаснага чалавека, у якога была куча-мала галодных дзяцей, і прыгразіў кулаком. Але ў іх саміх не было чаго пад'есьць, таму мы часта бегалі да цягнікоў з нямецкімі жоўнэрамі, прасіць ў іх, лазячы пад вагонамі й хаваючыся ад патруля. Немцы дзяліліся. Потым мама й брат уцяклі з канцлягеру, знайшлі й забралі мяне ў партызанскі атрад. Маці распавядала, што начальнік лягеру, калі не дасылалі вязьням ежы, езьдзіў сам на асабістыя грошы набываць для іх каровіны маслы, кроў і вантробы.


Кадры пасьляваеннай кіна-фотакронікі.

А другое фота, пасьляваеннае, таксама адзінае?

Так, неяк ня ладзілася ў мяне з фота) Недзе ў 46-м. Гэна якраз тады, калі мяне ўладкавалі ў санатор, які паставіў мяне на ногі. 14 мне было, вучылася ў беларускай школе. Сэрца вельмі кволае было. Галодная вайна, доўгі час без бацькоў, пасьля жылі ў напаўпадвальным памяшканьні блізу Нямігі, ды й тады ня шмат было наедкоў - вось і захварэла на сэрца. Зусім слабáя была.

А што яшчэ яскравага запомнілася з тых часоў?

Трахвэйнае кіно - прыгожае, цікавае, каляровае. Яшчэ - як у выходныя мы штурмавалі "Першы" (кінотэатар / заў. кар.), каб паглядзець кіно задарма, хоць стоючы. Шмат паказвалі пра Тарзана, потым - "Багдацкі злодзей", здаецца, "Зора", "Зялезная маска", музычныя стужкі.

 

Кадры з "трахвэйных" кінастужак.

Дык гэна-ж не "трахвэйныя", а пірацкія)))

Так было напісана на ахвішах і ў тытрах. А ў працоўныя дні мы перапрадавалі квіткі.

А калі-б ня здолелі перапрадаць?

Такога не было) Квіткоў ніколі не хапала. Бывала, кіно пускалі нават ў напаўразбураных дамох. Праробяць вакенца ў сьцяне - і прадаюць зтуль квіткі. Яшчэ любілі бегаць па руінох, па горадзе. Праўда, там, бывала, і людзей забівалі. І чорную кошку малявалі - знак такі.

А на лячэньне Вас сама Рут Уолер уладкавала?


Аці-ж я яе ведала? Мама рупілася, а дзе вадзілі-каму паказвалі - Бог бацька! Так, каб асабіста - ня памятаю. Гэна потым ужо мама прыводзіла на яе магілу й казала, тут, маўляў, ляжыць пахаваная твая выратавальніца.


А гісторыю пра хлопчыкоў, якія тапіліся, распавядала?


Як Рут палезла ў возера іх ратаваць, пасьля захварэла - запаленьне лёккіх, мэнінгіт - і памёрла? Не, пра гэнае ўжо я нашмат пазьней даведалася, тады пра тое не казалі)


 


Тэд і Рут. Кадры пасьляваеннай кінакронікі.


Раскажэце, калі ласка, пра лячэньне.


Санатор быў у Астрашыцкім Гарадку, яшчэ царскі, напэўно. Туды хворых дзяцей зьвязьлі. 5-разовае сілкаваньне, клапатлівы пэрсонал, гулялі ў лесе, у вялікай залі сьпявалі песьні. Пад канец у мяне адкрылася яшчэ й сьвінка, і ўсіх пакінулі ў карантыне. Сястра ля мяне і дзень, і ноч дзяжурыла. Усе былі радыя.)


Што там больш за ўсё ўразіла?


А ўсё было смачнае) Есьці ўжо ніколі болей не хацелася. Памятаю малако й рыбны тлушч, узвары з сухой садавіны, ігруш, рызынак, чарнасьліву. Самае галоўнае - штодня давалі вялікую шклянку чакаляднага напою. На гэнае забыцца ніяк не выпадае - такая смаката) І яшчэ я там упершыню пакаштавала жоўтыя й памаранчавыя фрукты. Пра тое, што гэна былі апэльсыны й мандарыны, я даведалася значна пазьней)



Лошыцкі маёнток. Кадры пасьляваеннай кінакронікі.


А амэрыканскую дапамогу Вы атрымлівалі?


А хіба ГЭНАЯ была не амэрыканская?) Усе ведалі, што ў нас у крамах нічога свайго няма, апроч хлеба, карамелек ды, можа, бачкавых селядцоў, ды й наконт таго  вялікі сумніў маю.


Аці было ўвогуле што ў тых крамах?


А, ці ведаеце, былі такія крамы, "ліцерныя" называліся? - Мы туды бегалі "пазырыць". Там было ЎСЁ. Толькі нас задтуль выганялі. Дома ў нас такога не бывала.



З амерыканскай дапамогі сям'і Тамары Хведараўне больш за ўсё запомніліся вялікія кардонныя скрынкі, хутчэй за ўсё, "рацыёны", зь невялікімі, мабыць, парцыённымі, упакоўкамі; у слойках большага памеру - мясныя кансервы, мяккія, хутчэй за ўсё, сьвіныя; гароднінныя кансервы ў высокіх банках - нешта "нязвычнае й нясмачнае" кшталту спаржы (Пані Тамара чамусьці лічыць, што гэна былі нейкія зялёныя несалодкія бананы); лярд і цёмнае масла, хутчэй за ўсё, арахісавае. Як дзіця, яна запомніла больш прысмакі: вялікую плітку чакаляды, згушчанае малако, фруктовае павідла альбо джэм у рожных невялічкіх пакункох, печыва-галеты; а таксама маркізэтавую дзявочую сукеначку й сьветлыя адкрытыя пантофлі на невысокім абцасе. Сыр, рыбныя вырабы й кансервы, бабы і гарох, садавіна-гароднінныя сокі, крупы розныя, какава- і кава-бабы, чай, фруктовы парашок, сырная паста, масла,сухое малако, цёплая вопратка - гэнае, відаць, да іхняе сям'і не даходзіла.



Дзейнасьць ЮННРА. Кадры пасьляваеннай кінакронікі.


Партызанская даведка: Пасьля вайны Беларусь сталася адной з краінаў-заснавальніц ААН і атрымала магчымасьць дапамогі ад спэцыялізаванай установы ААН — Адміністрацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў па аказаньні дапамогі й аднаўленьні (ЮННРА). Асноўнай задачай ЮННРА зьяўлялася пастаўка прадуктаў харчаваньня, прамысловага, сельскагаспадарчага абсталяваньня, мэдыкамэнтоў, адзеньня краінам, вызначаным ААН. У лік такіх краін трапіла й БССР.


Улічваючы вельмі цяжкае эканамічнае становішча Беларусі пасля вайны, і было прынятае рашэньне аб аказаньні ёй дапамогі. У сьнежні 1945-га ў Вашынгтоне было падпісанае Пагадненьне паміж ЮННРА й Урадам БССР аб пастаўках неабходных Беларусі тавароў, абсталяваньня на суму 61 млн. амэрыканскіх дáлероў, якія мусілі паступаць і паступалі ў рэспубліку на працягу 1945-1946 гг. Гэтыя сродкі вылучаліся на абнаўленьне гаспадаркі, забеспячэньне насельніцтва самымі неабходнымі сродкамі існаваньня: ежай, адзеньнем, абутком, лекамі і г.д.


Гэная падтрымка беларускаму народу была надзвычай неабходная. Савет рэспублікі выказаў падзяку на адрэсу ААН. Дапамога была даволі істотнай — з улікам пасьляваеннага гаротнага становішча насельніцтва. Напрыклад, толькі прадуктаў харчаваньня было завезенае звыш 100 тыс. тон. Дзейнасьць ЮННРА адразу-ж трапіла пад кантроль Бюро ЦК КПБ, якое на сваіх паседжаньнях рэгулярна абмяркоўвала колькасьць атрыманых грузоў, разьмяркоўвала іх паміж вобласьцямі й інш. Бюро тады фактычна зьяўлялася вышэйшым ворганом улады ў БССР.


Аднак гэная гуманная дзейнасьць міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні да беларускага народу з волі партыйных алігархоў была пахаваная на доўгія гады — яе сьцерлі з памяці беларускага народу. У студзені 1946-га Бюро прымае Пастанову, у адпаведнасьці зь якой забаранялася “Адказным партыйным і савецкім работнікам у сваіх дакладох і гутарках прыводзіць будзь-якія лічбы па пастаўках ЮННРА і спасылацца на пытаньні дапамогі з боку ЮННРА”.


http://www.belaruspartisan.org/blogs/navicki/16547/




Калі Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці рыхтаваў апошнюю публікацыю з цыклю "Невядомая Беларусь" пра місыю ААН у справе дапамогі й аднаўленьня (ЮННРА) - "Кіно і Немцы, ЮННРА, Рут і Лошыца / Успаміны жывой сьведкі" (http://salidarnasc.livejournal.com/77509.html), то мы зьвярнулі ўвагу, што на пасьляваенных фота многія беларусы, як, напрыклад, сваяк гэраіні нашага артыкулу (ён на правым фота побач зь юнай Тамарай), красуюцца ў нацыянальных строях. Аднак ня толькі беларусы. У кроніцы ЮННРА мы знайшлі, як мінімум, тры фота амэрыканцоў у вышыванках. Дакладна вядома, што такую-ж з гонаром насіў і першы кіроўнік місыі ЮННРА (месьцілася ў Лошыцкім маёнтку), вядомы ню-ёркскі юрысты Рычард Скандрэт. Ён на ніжнім левым фота.



Місыя ў панскім паляцы. Фрагмэнт кронікі.



У 1946-1947, пра якія вядзецца ў нашым цыклі публікацый пра ЮННРА (бо яны больш за ўсё зьвязаныя зь дзейнасьцяй згаданай арганізацыі ў Беларусі), саветамі ва Ўкрайне быў учынены чарговы, трэйці, галадамор. Беларусы таксама галадавалі разом з украінцамі ўтрэйце, але і ў гэны раз голад на нашай тэрыторыі меў менш цяжкія наступствы. Як згадвае пані Тамара, украйнцы ехалі на дахох вагоноў, з апошніх сіл чапляліся за парэнчы. Некаторыя, маладыя ці ня вельмі, мужчыны й жанкі, гінулі проста на вачах ад голаду, траплялі пад колы, яна апісвае колькі такіх выпадкоў.


 


ЮННРА – ня першая амэрыканская місыя, якая аказвала дапамогу пацярпелым ад вайны й голаду беларусом. Раней ужо была АРА (Амэрыканская адміністрацыя дапамогі), сума дапамогі якой у 1920-1923 ў пераліку на кошты 2004 склала каля 80 мільёноў далероў.



Тэд і Рут Уолеры пабраліся шлюбам на вайсковай базе Макдзіл. Там і згулялі cьціплае вайсковае вясельле. Рут было тады блізу 20. Яна служыла ў жаночым корпусе Узброеных Сіл ЗША.


 


У 1948-ым на кінаэкраны выйшла мастацкая стужка «Пошук» http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%B8%D1%81%D0%BA_(%D1%84%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%BC,_1948), што распавядае гісторыю чэскага хлопчыка, якая нечым пераклікаецца зь лёсам нашай гэраіні. Яго таксама ўратавала ЮННРА (United Nations Relief and Rehabilitation Administration, UNRRA). Фільм ёсьць на торэнтох.



Каштоўны груз. Фрагмэнт кронікі.


Страницы: Пред. 1 2 3 4 5 6 ... 9 След.
Читать другие новости

Юрась Навіцкі