Сена жаваць і песні спяваць

Жарсці па 100-годдзі БНР паціху сціхаюць. Але усё болей выяўляюцца наступствы таго, што адбылося ў юбілейны Дзень Волі і напярэдадні яго.

Тая частка апазіцыі, якая згадзілася адзначыць найвыбітную дату беларускай гісторыі толькі так, як было міласціва дазволена ўладай, адмовілася не толькі ад шэсця (як палітычнага чынніка свята). Яна адмовілася ад нашага канстытуцыйнага права на свабоду шэсцяў і сходаў.

І што за гэта займела? Дакладней, што займеў у выніку ўвесь беларускі дэмакратычны рух?

А вось што.

Лукашэнка: «Мгновенно пресекать любые несанкционированные мероприятия, которые мешают жить людям!

Шуневіч: «Ни одна акция, несанкционированная властями, не пройдет. А если даже начнется, то будет прекращена очень быстро и эффективно!»

Лукашэнка: «Все должны понимать и слышать, что это не выдумка милиции».

Шуневич: «Мы будем крепнуть в дальнейшем…»

Ну й гэтак далей - уключна з выпадам у бок партнёраў па “дыялогу”, у якім з аднаго боку прамаўляюць, а з іншага слухаюць ды ядуць: «Не звяртаючы ўвагі на рэакцыю Еўразвязу і Дзярждэпартамэнту ЗША»

Гэта і ёсць наўпроставы вынік дзеянняў тых палітыкаў, якія пайшлі на сепаратныя, згодніцкія перамовы з рэжымам.

Даўшы згоду стаць у стойла, у ім і будзеш стаяць. Сена жаваць і песні спяваць.

Гэтага маглі не ўсведамляць тыя, хто лічыць канцэрт каля Опернага падзеяй ці ні большай за тую, якая адбылася сто год таму. Але гэтага не маглі не разумець палітыкі. У супрацьстаянні няроўных сіл, калі саступаеш, дык здадзеную пазіцыю ўжо не зоймеш.

Разумелі - і зрабілі тое, што зрабілі...

Раней я ўжо казаў, як падобныя дзеянні называюцца. Не буду паўтарацца. Хіба што згадаю ў звязку з гэтым даўні верш аднаго з даўніх маіх сяброў, якога, на жаль, не стала. Паэта Яўгена Еўтушэнкі, які называў сябе беларусам.

Достойно, главное достойно

Любые встретить времена,

Когда эпоха то застойна,

То взбаламучена до дна.

Достойно, главное, достойно,

Чтоб раздаватели щедрот

Не довели тебя до стойла

И не заткнули сеном рот!

28.03.18 20:01

Уладзiмiр Някляеў